Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Магілёўшчыны робяць захады, каб зьменшыць рызыку інфікаваньня сьвіней афрыканскай чумой. Кіраўніцтва гаспадарак і службаў вэтэрынарнага кантролю заяўляе пра адсутнасьць у рэгіёне выпадкаў захворваньня сьвіней. Тым часам жыхары вёсак, што ля сьвінакомплексаў, наракаюць на нястачу інфармацыі пра тое, што адбываецца на комплексах і што чакае іхную свойскую жывёлу.
У Магілёве падставу для неспакою дало перакрыцьцё дарогі на сьвінакомплекс, што ў прыгараднай вёсцы Вільчыцы. Спачатку на ўезьдзе ў вёску з боку прадпрыемства «Хімвалакно» зьявіўся міліцэйскі пост, а 4 ліпеня шашу наагул перагарадзілі бэтоннымі блёкамі з надпісам «Стой. Праезд забаронены. Небясьпечна».
«Нашы актывісты, якія жывуць на „Ўсходзе“, 3 ліпеня ехалі ў горад, і там стаялі супрацоўнікі ДАІ. Яны, нічога не тлумачачы, проста перакрылі дарогу і забаранілі ім праехаць. Мы спрабавалі неяк высьветліць сытуацыю — ніхто нічога ня ведае. Адзіны адказ, які ўсім даецца, — гэта карантын», — кажа лідэр магілёўскіх сяброў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Аксана Закрэўская.
Пра карантын кажуць і самі вяскоўцы. Панічных настрояў пакуль што, як самі кажуць, у іх няма. Адна зь вясковак адзначае:
«Ніякай інфармацыі не даюць. Няма ні ў газэтах, ні па тэлебачаньні. Мо ўтойваюць. Мы вось маем сьвіней і баімся афрыканскай чумы. Людзі хвалююцца, што, ня дай бог, яна прыйдзе да нас — тады павыразаюць усіх. Дарогу на комплекс перакрылі — туды транспарт ніякі ня ходзіць».
Адзін з супрацоўнікаў адміністрацыі гаспадаркі, тлумачачы сытуацыю на сьвінакомплексе, пазьбягаў ужываць слова «карантын». Ён паведаміў, што дарогу перакрылі згодна з пастановай Магілёўскага райвыканкаму.
«У рэспубліцы абстаноўка напружаная, і ўсе буйныя комплексы робяць захады па біяабароне. Таму мы закрылі праезд па гэтай дарозе, каб зьнізіць рызыку заносу ўзбуджальніка. Небясьпека ёсьць. Вірусная хвароба, хоць яна для чалавека бясьпечная, але для сьвіней дужа небясьпечная. У нас забаронена трымаць сьвіней работнікам, якія абслугоўваюць сьвінапагалоўе на нашым комплексе».
Паводле суразмоўніка, у гаспадарцы вядуцца прафіляктычныя гутаркі зь мясцовымі паляўнічымі. Выпадкаў інфікаваньня афрыканскай чумой жывёлаў на сьвінакомплексе ня выяўлена.
Ва ўправе вэтэрынарыі камітэту па сельскай гаспадарцы Магілёўскага аблвыканкаму заявілі, што ў акцыянэрным таварыстве «Ўсход» надзвычайнай сытуацыі няма. Там усё адбываецца паводле тэхналягічнага працэсу.
6–7 ліпеня ў Шклоўскім раёне пройдзе маштабнае забаўляльнае мерапрыемства «Александрыя зьбірае сяброў». У праграме сьвята значыцца выстава племянной жывёлагадоўлі. Вёска Александрыя — на мяжы зь Віцебшчынай, дзе выяўленыя выпадкі інфікаваньня жывёлаў афрыканскай чумой. Аксана Закрэўская адзначае:
«У Александрыі ёсьць свой сьвінакомплекс. Свая гаспадарка. Тут у нас абвешчаны — карантын ці не карантын, але ж нейкія захады робяцца. А туды будуць жывёлы прывезеныя з усіх бакоў. Ці ня стане гэтае сьвята распаўсюднікам інфэкцыі? Пераносчыкі ж яе — і людзі, і грызуны, і мухі. А там усё будзе настолькі маштабна. Я так разумею, проста ня хочуць псаваць людзям сьвята, але пра наступствы ніхто ня думае».
«Сьвінакомплекс „Усход“ — адзін з налейпшых у рэспубліцы, — перадае БЕЛТА словы начальніка аддзелу вэтэрынарыі аблсельгазпраду Алены Шыбут. — Падставаў для трывогі ў жыхароў вобласьці няма».

Мы закрылі праезд па гэтай дарозе, каб зьнізіць рызыку заносу ўзбуджальніка