Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шумчанку асудзілі на 5 сутак

абноўлена

Анатоль Шумчанка на страйку прадпрымальнікаў у Менску, ранішняе фота
Анатоль Шумчанка на страйку прадпрымальнікаў у Менску, ранішняе фота
Старшыню рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоля Шумчанку судзілі і далі 5 сутак арышту. Пра гэта карэспандэнту «Свабоды» паведаміла намесьніца старшыні «Пэрспэктывы» Вольга Круміна.

Анатоля Шумчанку судзілі ў Цэнтральным судзе.

Калі Вольга Круміна прыехала ў турму на Акрэсьціна, ёй нічога не сказалі пра тое, дзе знаходзіцца Анатоль Шумчанка. Аднак ёй патэлефанавалі з Цэнтральнага РУУС, што яна можа прывезьці перадачу для Анатоля. Калі Вольга туды прыехала, ёй сказалі, што Анатоля ўжо адвезьлі на Акрэсьціна. У міліцыі ёй пацьвердзілі, што ён арыштаваны на 5 сутак за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі. Супрацоўнікі міліцыі аддалі рэчы Анатоля і ключы ад аўтамабіля, дзе знаходзілася дзіцячая каляска і дзіцячае харчаваньне (аўтамабіль аформлены на Вольгу).

Анатоль Шумчанка быў затрыманы падчас страйку прадпрымальнікаў у Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG