Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: Праваабаронцаў білі і скідалі зь лесьвіцы


Рэйдэрскі захоп офіса руху «За правы чалавека» адбыўся ў Маскве мінулай ноччу. Некалькі чалавек атрымалі раненьні.

Офіс праваабарончай арганізацыі ў Маскве быў блякаваны зь сярэдзіны дня пятніцы. Маскоўскія ўлады сьцвярджаюць: тэрмін арэнды памяшканьняў мінуў.

Каля 15-й гадзіны ў пятніцу ў офіс руху ў суправаджэньні журналістаў НТВ прыйшлі чыноўнікі і паліцэйскія, заблякавалі ўваход і запатрабавалі ад праваабаронцаў неадкладна пакінуць памяшканьне, якое арандуе арганізацыя.

«Яны запатрабавалі, каб мы тэрмінова пакінулі офіс, бо нібыта з намі скасаваная дамова арэнды, — апавяла Свабодзе сябра руху Аляксандра Букварова. — Гэта не адпавядае рэчаіснасьці, цяпер мы знаходзімся ў стадыі пераафармленьня дамовы арэнды. Мы адмовіліся пакінуць памяшканьне і выклікалі нарад паліцыі. Гэтыя спадары не прапускалі да нас нікога з вуліцы, прыхільнікі руху пранікалі ў будынак зь велізарнай цяжкасьцю. Мы займаем гэтую плошчу з канца 90-х гадоў, працягваем арэнду кожныя тры гады. Сёлета мы яе таксама працягваем. У нас ёсьць ліст, які пацьвярджае, што пры ліквідацыі праблем (а нам трэба аформіць перапляніроўку) з намі будзе заключаная наступная дамова. Мы ў стадыі перамоваў. Вядома, такога сілавога захопу мы не чакалі».

Увечары ў пятніцу да офіса руху «За правы чалавека» былі накіраваныя дадатковыя сілы паліцыі: да будынка прыбыў аўтобус з АМАПам, ўваходы і выхады з офіса былі блякаваныя. У памяшканьне можна было трапіць толькі праз акно, што і рабілі жадаючыя падтрымаць рух.

У офісе, акрамя іншых, знаходзіліся лідэр руху Леў Панамароў, лідэр партыі «Яблоко» Сяргей Мітрохін, дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі Ільля Панамароў і ўпаўнаважаны па правах чалавека ў Маскве Аляксандар Музыканцкі. На месца падзей прыехаў упаўнаважаны па правах чалавека ў Расеі Ўладзімер Лукін, але паліцыя не дазволіла яму ўвайсьці ў будынак.

А трэцяй гадзіне ночы офіс быў захоплены штурмам, абаронцы не чынілі супраціву, але былі моцна зьбітыя, большасьць маюць патрэбу ў мэдыцынскай дапамозе. Льва Панамарова моцна зьбілі нагамі і скінулі зь лесьвіцы. Сярод пацярпелых таксама лідэр партыі «Яблоко» Сяргей Мітрохін. Алег Мустафін мае патрэбу ў шпіталізацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG