Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ва Ўкраіне: мяжа, АЭС і сыны-спадкаемцы

абноўлена

Януковіч сустракае Лукашэнку ў Кіеве
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:42 0:00
Наўпроставы лінк

Януковіч сустракае Лукашэнку ў Кіеве

Украіна і Беларусь абмяняліся ратыфікацыйнымі граматамі па дамове аб дзяржаўнай мяжы ад 12 траўня 1997 года.

Адпаведны пратакол быў падпісаны 18 чэрвеня ў Кіеве пасьля заканчэньня ўкраінска-беларускіх перамоваў, якія адбыліся ў рамках афіцыйнага візыту ва Ўкраіну прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў, што Ўкраіна і Беларусь паставілі кропку ў пытаньні дагаворна-прававога афармленьня сумеснай мяжы.

Януковіч адзначыў, што працэс дэмаркацыі сумеснай мяжы асабліва важны, бо яго хутчэйшае завяршэньне паспрыяе далейшаму ўсебаковаму разьвіцьцю міжрэгіянальнага памежнага ўзаемадзеяньня, перадае Інтэрфакс.

Раней штотыднёвік «Люстэрка тыдня. Украіна» (ZN.UA) паведаміў, што шматгадовую праблему з дамовай удалося разьвязаць, бо Ўкраіна пагадзілася заплаціць Беларусі.

Дэмаркацыі мяжы патрабуе Эўрапейскі Зьвяз, зь якім Кіеў вядзе дыялёг пра бязьвізавы рэжым. Афіцыйны Менск доўгія гады патрабаваў 134 млн даляраў, якія яшчэ з 1992 году Беларусі нібыта завінаваціліся ўкраінскія суб’екты гаспадарчай дзейнасьці. Паводле інфармацыі ZN.UA, у дамоўленасьцях паміж Кіевам і Менскам прадугледжана некалькі кампэнсацыйных схемаў.


Лукашэнка разьлічвае на спэцыялістаў па АЭС


Лукашэнка заявіў, што разьлічвае на дапамогу Ўкраіны ў падрыхтоўцы спэцыялістаў па атамнай энэргетыцы. Адпаведныя перамовы ўжо вядуцца на ўзроўні экспэртаў. Ён спаслаўся на «калясальны вопыт эксплюатацыі атамных станцый» і наяўнасьць спэцыялістаў ва Ўкраіне.

«Мы б хацелі, каб вы далі загад, каб тут былі канкрэтныя вынікі і мы ведалі, што мы зможам ва Ўкраіне ня толькі падрыхтаваць сваіх спэцыялістаў, але і дзясятак асноўных спэцыялістаў вы нам прэзэнтавалі да часу здачы атамнай электрастанцыі», — сказаў Лукашэнка Януковічу.


«Старэйшы кажа, што яму хапае майго прэзыдэнцтва»


У інтэрвію газэце «Известия в Украине» Аляксандар Лукашэнка распавёў пра свайго старэйшага сына Віктара:

«Папракаюць мяне, і што старэйшы сын хоча стаць прэзыдэнтам, гэта бліжэй да ісьціны».

Лукашэнка сказаў. што не жадае сыну прэзыдэнцкага лёсу, хоць ня можа гэтага права пазбавіць. «Але старэйшы кажа, што яму хапае майго прэзыдэнцтва», — адзначыў Лукашэнка.

«Мой старэйшы сын працуе маім памочнікам. Ён верны чалавек, нікому не перашкаджае. Ён — дадатковая крыніца інфармацыі для мяне. Ён прыходзіць і расказвае бацьку, што лічыць патрэбным. У нас у Беларусі створаны кампактны апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце, у ім менш за сто чалавек. Яго кантралюе мой старэйшы сын. І паводле закону яму падкантрольная вярхушка спэцслужбаў. Сын хварэе за бацьку, пракурор разумее, што ён падкантрольны, і судзьдзі разумеюць, што падкантрольныя».

На пытаньне, ці бачыць ён свайго малодшага сына Мікалая пераемнікам, Лукашэнка адказаў:

«Я, мабыць, не дажыву да таго часу, калі мой малодшы сын зможа захацець стаць прэзыдэнтам. Мяне пачалі папракаць, што Мікалай – мой насьледнік. Але яму яшчэ трэба 30 гадоў, каб паспрабаваць стаць прэзыдэнтам. Я ўжо на гэтым сьвеце да таго часу ня буду».

«Кажуць, што я часткова хахол»


«Можа, расейцы занадта наехалі на Ўкраіну, гэта няправільна. Украіна мае занадта вялікае самалюбства, я ведаю гэта з часоў арміі, служыў разам з украінцамі. А яшчэ кажуць, што я часткова хахол. Наша апазыцыя знайшла мае карані паміж Чарнігавам і Кіевам. Віктар Юшчанка прапаноўваў мне знайсьці мой радавод. А я казаў: навошта, якая розьніца? На ўкраінцаў наедзеш лішні раз, а яны на шкоду сабе не зьядуць, дык панадкусваюць», – сказаў Лукашэнка ў інтэрвію газэце «Известия в Украине».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG