Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дуня Міятавіч: трэба тэрмінова разгледзець пытаньні свабоды СМІ ў Беларусі


Дуня Міятавіч
Дуня Міятавіч

Прадстаўнік АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч заявіла, што цяперашні закон аб СМІ ў Беларусі павінен быць перагледжаны.

Яе офіс раней падрыхтаваў юрыдычную ацэнку закона.

«Па маім перакананьні, неабходна пачаць працэс яго рэфармаваньня», — заявіла яна.

«Лічу, што існуе тэрміновая неабходнасьць разгляду пытаньняў свабоды СМІ ў Беларусі, ажыцьцяўленьня рэформаў і зьмены заканадаўства ў гэтай сфэры», — сказала Дуня Міятавіч на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у Менску.
Паводле Міятавіч, сустрэча з парлямэнтарамі і прадстаўнікамі парлямэнцкіх камісій, якія займаюцца пытаньнямі СМІ, зьяўляецца неад’емнай часткай яе працы.

«Вельмі важна быць упэўненым, што праца камісіі і экспэртныя веды яе сяброў падштурхоўваюць да рэформаў у правільным кірунку. Як прадстаўнік АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ я заўсёды адзначаю, што ўсе заканадаўчыя акты, зьвязаныя са СМІ, павінны быць прыязныя ў стаўленьні да прэсы і заахвочваць яе працу, а не абмяжоўваць», — цытуе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў прадстаўніка АБСЭ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG