Літоўскі дэпутат Эмануэліс Зінгерыс распавёў у інтэрвію Радыё Свабода, што старшыня Эўрапарлямэнту Марцін Шульц падчас сустрэчы ў Вільні зь кіраўнікамі фракцыяў і камітэтаў Сойму Літвы выказаўся адносна сытуацыі ў Беларусі.
У сустрэчы бралі ўдзел кіраўнікі фракцыяў Эўрапарлямэнту. Паводле спадара Зінгерыса, выступ спадара Шульца адносна рэжыму ў Беларусі быў вельмі рэзкім:
«Паводле спадара Шульца, эўрапейцы ня могуць пайсьці на кампрамісы, што тычыцца эўрапейскіх каштоўнасьцяў. Ён сказаў, што ў кіраўніка Беларусі рукі заплямленыя крывёй. На спадара Шульца зрабіў жудаснае ўражаньне выпадак з гэтымі няшчаснымі маладымі людзьмі, якія былі абвінавачаныя і расстраляныя за выбух у мэтро. Бо не было завершанае юрыдычнае высьвятленьне таго, наколькі яны вінаватыя. Спадар Шульц сказаў і пра ўсю гісторыю рэжыму Лукашэнкі, што рукі ў гэтага дыктатара заплямленыя крывёй. Ён самым рэзкім чынам асудзіў гэты рэжым і сказаў, што ня будзе ніякіх кампрамісаў зь ім адносна маралі і каштоўнасьцяў. І што Эўрапарлямэнт ня пойдзе на кампрамісы са сваім сумленьнем адносна рэжыму Лукашэнкі. Таксама ён сказаў, што трэба выразна адрозьніваць тое, што адбываецца ва Ўкраіне і што адбываецца ў Беларусі.
Спадар Шульц сказаў, што якое можа быць запрашэньне кіраўніцтву Беларусі на саміт у Вільні, калі Беларусь не зьяўляецца сябрам Парлямэнцкай асамблеі «Ўсходняга партнэрства». Нават на гэтым узроўні Беларусь ня можа быць прадстаўлена, бо там не было выбараў. Ніякіх паслабленьняў і ніякага прадстаўніцтва гэтага рэжыму на лістападаўскім саміце ён ня бачыць. Гэта было выразна заяўлена старшынёй Эўрапарлямэнту.
Гэта быў вельмі празрысты выступ. Таму ніякіх паслабленьняў з боку старшыні Эўрапарлямэнту спадара Шульца рэжыму Лукашэнкі ня будзе. Дарэчы, такой жа пазыцыі трымаліся і кіраўнікі фракцыяў Эўрапарлямэнта. Кіраўнік самай буйнай — фракцыі Эўрапейскай народнай партыі — паўтарыў тое ж самае адносна рэжыму Лукашэнкі».
Спадар Зінгерыс адзначыў, што гэтыя выказваньні спадара Шульца не былі некім справакаваныя.
«Проста гэта было меркаваньне, адшліфаванае ў агульнай кузьні Эўрапарлямэнту яшчэ да прыезду ў Вільню. Гэта такія рэальнасьці. Мы бачым, што ў Вільні кіраўнік Эўрапарлямэнту, сацыял-дэмакрат, абсалютна выразна, недвухсэнсоўна выказаўся адносна спадара Лукашэнкі. А кіраўнік самай вялікай фракцыі ў Эўрапарлямэнце, хрысьціянскі дэмакрат спадар Дол выказаўся абсалютна гэтак жа».
Дэлегацыя Эўрапарлямэнту на чале зь яго старшынёя Марцінам Шульцам знаходзілася зь візытам у Вільні перад старшынёўствам Літвы ў Эўразьвязе, якое пачынаецца 1 ліпеня.