Гэты незвычайны праект рэалізуюць сумесна транспартнае прадпрыемства Ropid і цэнтральная транспартная кампанія Прагі.
Пакуль невядома, ці будзе гэта апошні вагон кожнага цягніка мэтро, ці такая акцыя будзе праходзіць у пэўныя дні тыдня ці гадзіны дня. Акцыю плянуюць пачаць да канца бягучага году. Яшчэ невядома, ці спадабаецца гэтая задума пасажырам мэтро. Каб гэта высьветліць, арганізатары правядуць апытаньне сярод моладзі.
На пытаньне, «як вы будзеце вырашаць сытуацыю, калі ў вагон у апошнюю хвіліну ўскочыць чалавек, які ўжо мае партнэра?», арганізатары адказалі, што прымушаць знаёміцца ніхто нікога ня будзе, зрэшты, як і выганяць з вагона тых, хто зайшоў выпадкова.