Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Галко выйшаў на волю

абноўлена

Зьміцер Галко
Зьміцер Галко

16 траўня а 21 гадзіне з турмы на Акрэсьціна выйшаў журналіст Зьміцер Галко. Яго асудзілі на 10 сутак нібыта за непадпарадкаваньне міліцыі і хуліганства.

Зьмітра Галко сустракалі сваякі — маці, жонка, прадстаўнікі БАЖ, рэдактар газэты «Новы час» Аляксей Кароль, а таксама калегі з Радыё Рацыя.

Зьміцер Галко распавёў пра жудасныя антысанітарныя ўмовы ўтрыманьня — у камэры былі вошы.

Паводле журналіста, на пытаньне міліцыянтам чаму яго затрымалі, адзін з іх адказаў: «На цябе была замова».

Зьміцер Галко: Мой арышт — гэта беззаконьне
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:20 0:00
Наўпроставы лінк


Увечары 6 траўня Дзьмітрый Галко і Аляксандар Ярашэвіч вярталіся ад турмы на Акрэсьціна, дзе сустракалі затрыманых падчас шэсьця «Чарнобыльскі шлях». Калі яны падыходзілі да станцыі мэтро, побач спыніўся спэцназаўскі мікрааўтобус. Хлопцаў затрымалі і адвезьлі ў Маскоўскае РУУС, дзе яны і правялі ноч.

7 траўня судзьдзі Яўген Хаткевіч і Тацяна Матыль асудзілі Дзьмітрыя Галко на 10 сутак, а Аляксандра Ярашэвіча на 12 сутак арышту.

Журналістаў прызналі вінаватымі ў парушэньні двух адміністрацыйных артыкулаў — 23.4 (непадпарадкаваньне міліцыі) і 17.1 (хуліганства).

У адмысловай заяве БАЖ выказаў пратэст у сувязі з адвольнымі затрыманьнямі і адміністратыўнымі арыштамі журналістаў, якія выконвалі свае прафэсійныя абавязкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG