– Дык можа да нас у БНФ уступіце? :)
– Дык і ўступіў бы, ды нам у міліцыі нельга, – начальнік Клецкага РУУС усьміхнуўся ў адказ.
Я рабіў рэпартаж пра акцыю Моладзі БНФ за ліквідацыю расейскіх вайсковых аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі, і быў затрыманы разам з усімі. Каля дзясятка чалавек бавілі час у кумпаніі клецкіх міліцыянтаў, якія сабраліся з усіх кабінэтаў, каб паслухаць гасьцей з сталіцы.
– Ня хочацца вас адпускаць, – са скрухай сказаў падпалкоўнік, – такія вы цікавыя суразмоўцы. У нас жа сельскагаспадарчы раён, якія тут злачынствы? Скраў камбікорм ці пабіўся п'яны, вось і ўсё.
Перад тым, як афіцыйна ўсіх адпусьціць, начальнік папярэдзіў:
– Хлопцы, рушце на тэрыторыю Ганцавіцкага раёну, бо паступіць сыгнал, прыедзем, і адразу затрымаем.
Ужо праз паўгадзіны хлопцы раздавалі мясцовым жыхарам улёткі супраць расейскай вайсковай радыёлякацыйнай станцыі (РЛС) «Волга», якая месьціцца тут жа ў Клецкім раёне (фізычна бліжэй да суседніх Ганцавічаў).
Затрымалі хлопцаў... расейскія вайскоўцы. Кіраваў ажно палкоўнік, прычым на цывільнай тэрыторыі, па-за базай.
***
Гаворачы пра акупацыю краінаў Балтыі ў 1940-м, звычайна ня згадваюць, што на тэрыторыі Літвы савецкія войскі былі абсалютна законна і са згоды ўраду Літвы – ад 1939-га. Ня войскі ўвайшлі на тэрыторыю Літвы, а Літва – на тэрыторыю войскаў. Трыццацітысячны корпус чырвонаармейцаў стаяў пад Вільняй, і Сталін прапанаваў Літве ўзяць сабе Віленскі край, але разам з савецкімі салдатамі.
Інфармацыя пра рашэньне стварыць да 2015 году на тэрыторыі Беларусі расейскую вайсковую базу выклікала шквал камэнтароў.
Крэпкія хазяйсьцьвеньнікі парадаваліся, што Беларусі ня трэба выдаткоўваць свае грошы. НАТАфобы нагадалі, што вораг ня дрэмле, а тэму здачы сувэрэнітэту адкамэнцілі з рознымі танальнасьцямі, ад роспачы, да адасобленага фаталізму. Як тут:
– Ды здалі ўжо лукашысты Беларусь. Крэмль ва ўсю робіць свае справы, нават не саромеецца.
– Беларусы, рыхтуйцеся ўступіць у фэдэрацыю.
– Якая ганьба! Гэта ж здрада! Зрабіў жывым шчытом нашых дзяцей для Расеі.
Рэзананс такі, што галоўнае дзяржаўнае агенцтва навінаў паведамляе:
«Лукашэнка ня бачыць здачы сувэрэнітэту ў вайсковых дамоўленасьцях з Расеяй у сфэры проціпаветранай абароны».
***
Заходжу неяк у гатэль у Івянцы і першае, што бачу – стос трунаў, пакладзеных адна на адну.
– Няма наведнікаў, дык, краму адчынілі, – вінавата патлумачыла дзяжурная.
Сергей Степанец: – Толькі на «Белпошце» могуць прымаць плацяжы і гандляваць макаронамі і шпротамі)).
Vladimir Chudentsov: – А вы ведаеце якія заробкі на «Белпошце»? Наадварот добра, што людзі хоць неяк круцяцца.
– Ой, дык добра, што нам дазволілі гандляваць, а то б мы ня выжылі, – тлумачылі мне ў Івянцы і ў гатэлі, і ў будынку касы на аўтастанцыі, пераабсталяваным пад харчовую крамку.
***
Хто гатовы ў Беларусі пачаць кампанію пад лёзунгам «Не – расейскім войскам на нашай зямлі!»? Ці наогул «Не – замежным войскам!»?
У 2004-м Моладзь БНФ зьвярталася да жыхароў Клецкага раёну з падобным заклікам.
– Ды што ты мне даеш гэтую ўлётку, я ж чытаць ня ўмею! – Бабуля да сваёй непісьменнасьці ставіцца відавочна з гумарам, бо прамовіла бадзёра і з усьмешкай.
А вось дзядзька, які вылез з грузавога «ЗіЛа» каля сваёй хаты:
– Хлопцы, ды гэтая РЛС дае ўсяму навакольлю працу. І плацяць нам па расейскіх тарыфах: у разы больш, чым у любым суседнім калгасе. Ды каб не РЛС, мы б усе тут загнуліся.
***
Прыяцель распавёў пра сваю бабулю, якая дзіцём перажыла нямецкую акупацыю. Бабуля распавядала як цяжка было падчас вайны, вельмі галадалі. А побач зь вёскай стаяў нямецкі гарнізон. Жаўнеры падкормлівалі дзяцей. «Я ўпершыню белы хлеб пакаштавала!». Звычайна бабуля падсумоўвала свой расповед:
– Калі б ня немцы, мы б вайну не перажылі.