У сеціве зьявіўся сайт кампаніі «За стабільную аплату навучаньня!»
Студэнты, якія лічаць несправядлівай цяперашнюю сыстэму павышэньня кошту платнага навучаньня, маюць намер сабраць і накіраваць на імя Аляксандра Лукашэнкі і міністра адукацыі Сяргея Маскевіча 10 тысяч электронных зваротаў. За два дні сабрана 84 звароты.
Тэкст пачынаецца словамі: «Я, як грамадзянін Рэспублікі Беларусь, зьвяртаюся да Вас у сувязі з тым, што мяне турбуе несправядлівае павышэньне кошту платнага навучаньня для студэнтаў Беларусі».
Арганізатары кампаніі дамагаюцца, каб зьмяненьне цэнаў на платнае навучаньне ва ўсіх ВНУ краіны з 2013 году было прывязана да інфляцыі і адбывалася раз на год.
«Прашу Вас нарматыўна замацаваць зьмяненьне кошту платнага навучаньня ва ўсіх навучальных установах краіны з 2013 году выключна ў залежнасьці ад фактычнай і заплянаванай інфляцыі ў краіне і зьмяняць кошт 1 раз на год», — сказана ў звароце.
Арганізатары кампаніі адзначаюць, што ў Беларусі цяпер вучыцца каля 445 тысяч студэнтаў, з іх амаль 290 тысяч — платнікі. Зь верасьня 2010 па красавік 2013 году кошты навучаньня на платнай аснове павялічваліся дзевяць разоў і вырасьлі прыкладна ўтрая.