На сустрэчы ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу паведаміў пра намер Расеі разьмясьціць у Беларусі сваю авіяцыйную базу. Сёлета плянуецца разьмясьціць першае дзяжурнае зьвяно баявых зьнішчальнікаў. Да таго ж, паводле дамоўленасьці Лукашэнкі і Пуціна ўжо ў 2014 годзе Расея паставіць у Беларусь чатыры дывізіёны «С-300» для абароны паветранай прасторы.
Старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч лічыць гэтыя дамоўленасьці вялікай небясьпекай для Беларусі. На яго думку, гэта не ўмацаваньне абароназдольнасьці, а пагроза. Бо Беларусь павінна захоўваць статус нэўтральнай дзяржавы, як гэта запісана ў Канстытуцыі:
«І нам ваенныя блёкі, асабліва сёньня, абсалютна непатрэбныя. Але гэта расплата за тое, што мы маем падарункі ў выглядзе танных нафты і газа, расейскія рынкі даступныя. Не бывае бясплатных падарункаў у такіх адносінах. Таму я лічу, што гэта вельмі кепска. Асабліва мяне зьдзіўляюць словы Шайгу пра тое, што гэта праявы братэрскіх пачуцьцяў, і яны зьбіраюцца бараніць. Таму гэта проста рэалізацыя маскоўскага пляну па ўмацаваньні ваеннай магутнасьці. На жаль, краіна губляе свой сувэрэнітэт. І эканамічны, калі прадае адной краіне сваю эканоміку. А палітычны вось такімі крокамі. На жаль, пагроза вялікая».
На думку былога вайскоўца-палітработніка, маёра ў запасе, актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Сяргея Вазьняка, гэта цалкам лягічны крок, паколькі існуе Саюзная дзяржава і Дамова аб калектыўнай бясьпецы. І гэта трэба не Беларусі, а менавіта Расеі, таму што яна быццам бы адсоўвае мяжу крыху на Захад, у бок, так бы мовіць, верагоднага праціўніка:
«Больш гэта ў інтарэсах Расеі, паколькі Расея мяркуе, што з боку НАТО для яе ёсьць пагроза. То бок Расеі гэта трэба. Беларусі з вайсковага пункту гледжаньня — ня вельмі. Але дзяржава будзе атрымліваць нейкія грошы за здачу ў арэнду, бо знаходжаньне замежных вайсковых базаў прыносіць нейкія капейкі ў казну. Думаю, гэта ніколі не спатрэбіцца, бо НАТО не зьбіраецца нападаць на Расею. Гэта пытаньне ня столькі вайсковае, колькі палітычнае».
Партыя Беларускага Народнага Фронту выступіла са зваротам, асноўнай тэзай якога тое, што расейскія зьнішчальнікі на нашай зямлі — пагроза для кожнага беларуса. Працягвае старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч:
«Разьмяшчэньне на тэрыторыі Беларусі расейскіх вайсковых базаў ня толькі супярэчыць нацыянальным інтарэсам і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, як нэўтральнай дзяржавы, але і ставіць пад пагрозу бясьпеку кожнага беларуса.
Расея перайшла да адкрытых, непрыхаваных дзеяньняў, скіраваных на ператварэньне Беларусі ў буферную зону па абароне сваіх інтарэсаў. Як шмат разоў бывала за апошнія 200 гадоў, Крэмль хоча за кошт жыцьцяў беларусаў гарантаваць свой спакой і бясьпеку.
Мы не пакінем гэтую справу і будзем усімі даступнымі негвалтоўнымі сродкамі пратэставаць супраць разьмяшчэньня расейскіх зьнішчальнікаў на беларускай зямлі і супраць іх знаходжаньня ў беларускім небе».