Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз здымае санкцыі зь Бірмы


Эўразьвяз адмяніў свае гандлёва-эканамічныя і візавыя санкцыі супраць Бірмы ў адказ на палітычную праграму рэформаў у гэтай краіне.

Санкцыі былі часова прыпыненыя летась; поўная адмена санкцый наступіла пасьля кансультацый Брусэлю зь лідэрам бірманскай апазыцыі Аун Сан Су Чжы, якая прызнала, што прагрэс Бірмы на шляху рэформаў заслугоўвае такога кроку.

Міністры замежных справаў ЭЗ, якія прынялі рашэньне аб адмене гандлёва-эканамічных і візавых санкцый супраць Бірмы на сустрэчы ў Люксэмбургу, пакінулі бязь зьменаў эмбарга на пастаўкі зброі ў Бірму.

Рашэньне аб адмене санкцый было прынята ў адказ на палітычныя рэформы, што праводзіць прэзыдэнт Бірмы Тэйн Сэйн, які прыйшоў да ўлады пасьля выбараў у лістападзе 2010 году. Яго адміністрацыя вызваліла шмат палітычных зьняволеных і паслабіла цэнзуру.

Аун Сан Су Чжы, якая на працягу шматлікіх гадоў знаходзілася пад хатнім арыштам, цяпер зьяўляецца дэпутатам парлямэнту Бірмы, дзе апазыцыя мае невялікае прадстаўніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG