Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Stratfor: У Бостане дзейнічалі «нізавыя» тэрарысты


Выбух падчас маратону ў Бостане
Выбух падчас маратону ў Бостане

Экспэрты з амэрыканскага аналітычнага цэнтру Stratfor лічаць, што браты Джахар і Тамэрлан Царнаевы, якіх падазраюць ва ўчыненьні тэракту падчас маратону ў Бостане 15 красавіка, належалі да гэтак званых «нізавых» прыхільнікаў джыхаду і наўрад ці мелі кантакты з прафэсійнымі тэрарыстычнымі групамі накшталт Аль-Каіды.

Да такой высновы амэрыканскіх аналітыкаў падводзяць некаторыя акалічнасьці, зьвязаныя з выбухамі ў Бостане і затрыманьнем братоў Царнаевых, а менавіта: нескладаны характар тэрарыстычнай атакі братоў^; адсутнасьць пляну ўцёкаў^; абрабаваньне братамі крамы непадалёк ад Бостану 18 красавіка, праз тры дні пасьля тэракту.

Але згаданы амэрыканскі аналітычны цэнтар мяркуе, што нават будучы такімі аматарамі, «нізавыя» тэрарысты уяўляюць вялікую небясьпеку:

«Гэты выпадак паказвае, як у апошнія гады пагроза джыхаду паменшыла свой узровень сур’ёзнасьці, але пашырыла свой маштаб. Гэтая тэндэнцыя, як мяркуем, будзе працягвацца. У свабодным грамадзтве заўсёды будзе шмат лёгка даступных мішэняў, і забіваць людзей будзе неверагодна лёгка нават для непадрыхтаваных асобаў. У гэтым выпадку браты правялі атаку, якая была ў межах іхных магчымасьцяў, а не спрабавалі нечага больш грандыёзнага, дзеля чаго магла спатрэбіцца дапамогу звонку, а зь ёю зьявіцца і небясьпека быць выкрытымі агентамі адпаведных службаў,» — пішуць аналітыкі Stratfor.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG