Відавочцы апавядаюць, што побач з будынкам ужо выкапалі два катлаваны — каб «пахаваць» у іх рэшткі гістарычнай пабудовы. Гэта ўжо парушэньне заканадаўства аб ахове гістарычнай спадчыны. Таму што без папярэдняй згоды навукоўцаў катэгарычна забараняецца весьці ў ахоўнай зоне вакол самога дамініканскага касьцёла любыя земляныя працы.
Смальянскі касьцёл і кляштар дамініканцаў — помнік архітэктуры барока, пабудаваны ў другой палове 18 стагодзьдзя. Некалькі апошніх дзесяцігодзьдзяў ён у аварыйным стане, нягледзячы на спробы захаваць і аднавіць гэты комплекс. Жыхары Смальянаў кажуць, што мястэчка магло б стаць выбітным турыстычным аб’ектам, бо тут захавалася шмат архітэктурных і гістарычных каштоўнасьцяў — дамініканскі касьцёл, парэшткі замка «Белы Ковель», пабудаванага на пачатку 17 стагодзьдзя, магіла вядомага паэта-рамантыка Тамаша Зана... Але замест аднаўленьня ў Смальянах толькі руйнуюць помнікі.
Аршанскія краязнаўцы і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў тэрмінова тэлефануюць у Міністэрства культуры, ва ўправу культуры Віцебскага аблвыканкаму і ў структуру, адказную за ахову помнікаў гісторыі і культуры ў Аршанскім райвыканкаме, а таксама да дасьледчыкаў-археолягаў, якія займаюцца вывучэньнем мінулага Аршаншчыны, і ў недзяржаўныя суполкі, які дбаюць пра захаваньне гістарычнай спадчыны. Яны спадзяюцца спыніць зьнішчэньне будынка комплексу дамініканскага кляштара ў Смальянах.