Інсцэніраванае забойства — такую вэрсію сьмерці кіраўніка Асацыяцыі беларускіх арганізацыяў Літвы Рамана Вайніцкага выказаў начальнік віленскай паліцыі Кястуціс Ланчынскас. Цела Рамана Вайніцкага знайшлі 6 сакавіка ў сутарэньні ягонага дому ў Вільні. Спачатку падавалася, што ён памёр ад катаваньняў. Напярэдадні Вайніцкі скардзіўся, што яму паступаюць пагрозы. Сьмерць Вайніцкага адразу абрасла шматлікімі вэрсіямі. Іх падагрэла тое, што на пахаваньні Вайніцкага невядомыя людзі груба забаранялі журналістам праводзіць здымкі.
Журналісты Lietuvos rytаs называюць адну з вэрсіяў сьледзтва: прычынай самагубства маглі стаць грошы, якія былі скрадзеныя зь беларускай гімназіі імя Францішка Скарыны, дзе Вайніцкі працаваў намесьнікам дырэктара ў гаспадарчых справах.
Сьледчыя кажуць, што перад сьмерцю Вайніцкі за год наперад заплаціў за кватэру, а таксама пакінуў тэстамэнт, паводле якога яна будзе належаць сыну.
Праверка таксама ня выявіла, каб Вайніцкаму паступалі пагрозы праз тэлефон.
Вядома, што скотч, якім быў заклеены ягоны рот, калі цела знайшлі ў падвале, Вайніцкі купіў сам.
У самагубства Вайніцкага мала хто верыць
Журналісты Lietuvos Rytas сьцьвярджаюць, што гаворка можа весьціся пра растрату не адной сотні тысяч літаў, а кожна сотня тысяч — гэта каля 38 тысяч даляраў.
Аднак прэс-служба віленскай паліцыі паведаміла, што інфармацыю, разьмешчаную ў газэце, не пацьвярджае і не абвяргае. Паводле прэс-сакратара, Лянчынскасу было зададзенае адно пытаньне і на яго быў атрыманы адзін адказ. Болей камэнтаваць дасудовае расьсьледаваньне тут ня будуць.
Дырэктарка гімназіі Галіна Сівалава таксама адмовілася даваць камэнтар, спасылаючыся на таямніцу сьледзтва:
«Толькі з дазволам пракурора прыходзьце да мяне, тады я вам дам інтэрвію. Але яны там напісалі (Lietuvos Rytas. — Рэд.), што я ім нешта пацьвярджала, а я нічога не пацьвярджала».
З сумненьнем паставіліся да вэрсіі газэты экс-старшыня Рады нацыянальных супольнасьцяў пры Міністэрстве культуры Літвы Лючыя Барткене і старшыня Літоўскай асацыяцыі беларусістаў Лілея Плыгаўка.
Хведар Нюнька, старшыня Таварыства беларускай культуры Літвы, таксама зьдзіўлены вэрсіяй літоўскай газэты:
«Я лічу, ніякага самазабойства там не было. Гэта абсалютна адпадае. Ёсьць некаторыя пункты, якія не супадаюць. Ён мне званіў за пару гадзінаў перад сьмерцю і казаў, што яму пагражалі, што заб’юць. А тут даецца вэрсія паліцыі, што яму ніхто не пагражаў. Гэта даволі дзіўна. І тое, што вынікі дасьледаваньня будуць толькі праз 5–6 месяцаў».
Усе яны пацьвярджаюць, што ў грамадзкіх арганізацыях не было вялікіх сумаў, якімі б распараджаўся Раман Вайніцкі. І справаздачнасьць па бюджэце там заўжды была празрыстая.
Заснавальнік школы імя Скарыны — гарадзкая рада Вільні. Яе прадстаўнік Гінтарыс Пятроніс паведаміў, што нічога ня ведае пра тое, ці вядзецца ў дачыненьні да гімназіі імя Францішка Скарыны якое-колечы расьсьледаваньне. «Я ведаю толькі тое, што чытаю ў газэтах, болей нічога», — кажа чыноўнік.
Аднак у камэнтарах да артыкула на сайце Lietuvos Rytas вэрсію пра самагубства ставяць пад пытаньне. Згадваюць таямнічую сьмерць Вітаўтаса Пацюнаса. Гэты супрацоўнік Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы выпаў з вакна берасьцейскага гатэля «Інтурыст» 23 жніўня 2006 году. Акалічнасьці ягонай сьмерці дагэтуль невядомыя.
Таксама камэнтатары задаюцца пытаньнем: як растрата такіх грошай магла адбывацца незаўважна для кіраўніцтва гімназіі?

Ён мне званіў за пару гадзінаў перад сьмерцю і казаў, што яму пагражалі, што заб’юць. А тут даецца вэрсія паліцыі, што яму ніхто не пагражаў