Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрт Хілюта: Не спадабаўся здымак пра службу ў войску


Гран-пры конкурсу
Гран-пры конкурсу

Загадчык катэдры крымінальнага права і крыміналёгіі юрыдычнага факультэту Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы Вадзім Хілюта пагадзіўся адказаць на пытаньні карэспандэнта Свабоды адносна вынікаў экспэртызы фотаальбома «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год, у якой ён браў удзел.

Карэспандэнт: «Камісія экспэртаў прызнала фотаальбом экстрэмісцкім. А ваша асабістая думка з гэтай высновай супала?»

Хілюта: «Я ня быў старшынём камісіі. Кожны выказваў сваю думку, нашы пажаданьні ў нейкай ступені былі адлюстраваныя, у нейкай — не. Але выніковы дакумэнт падпісаны ўсімі сябрамі камісіі, і калі б была нейкая асобная думка ў кагосьці, яе б можна было пазначыць. Але такіх дадатковых дакумэнтаў няма, наколькі ведаю. Што да мяне, у мяне асобнай думкі не было».

Карэспандэнт: «Ці былі фатаздымкі ў гэтым альбоме, якія вам спадабаліся?»

Хілюта: «Цяпер і не згадаю па памяці».

Карэспандэнт: «Ну хаця б які здымак вам запомніўся?»

Хілюта: «Здымак пра службу ў беларускім войску.»

Карэспандэнт: «Дзе сядзіць шмат салдат у майках, а на сьцяне партрэт Лукашэнкі?»

Хілюта: «Так. Нешта ня вельмі ён мне спадабаўся».

Карэспандэнт: «А ў чым экстрэмізм у гэтым фатаздымку? Фатограф яго ж не прыдумаў, што было, тое і было?»

Хілюта: «Ох...Ёсьць закон, і можна ў законе паглядзець, што можа лічыцца экстрэмісцкай дзейнасьцю. Але тут ацэнка ня пэўных фатаздымкаў: 1-га, 2-га, 10-га, 25-га ці 50-га. Гэта была агульная ацэнка».

Карэспандэнт: «А колькі часу вам давалася на азнаямленьне з фотаальбомам?»

Хілюта: «Асабіста мне далі час у межах аднаго дня. Мне хапіла».

Карэспандэнт: «Ці даводзілася вам раней працаваць у складзе падобных камісіяў?»

Хілюта: «Так. У непасрэдна такой — не, але ў падобных — так. Бо я ня ўсё жыцьцё працаваў ва ўнівэрсытэце, а раней працаваў як юрыст у судах, органах юстыцыі і ўдзельнічаў у працы шмат якіх камісіяў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG