Першы ў гісторыі дакумэнтальны фільм пра Станіслава Булак-Балаховіча — першага генэрала Беларускай Народнай Рэспублікі і генэрала польскага войска. За часам ягонага жыцьця, як і пасьля трагічнай сьмерці, адныя лічылі яго наймітам і авантурыстам, іншыя — пакутнікам і героем.
Аўтары стужкі «Генэрал няскончанай вайны», зьнятай на змову тэлеканалу Белсат, шукаюць адказ на пытаньні, кім насамрэч быў, за што змагаўся і як загінуў генэрал, трагічна зьвязаны з гісторыяй беларусаў і палякаў. Рэжысэр: Сяргей Ісакаў
Актывісты Беларускай Нацыянальнай Памяці ў Варшаве ўшануюць памяць ваеннага дзеяча, беларускага генэрала Станіслава Булак-Балаховіча. У інтэрвію Радыё Рацыя гаворыць кіраўнік Беларускай Нацыянальнай Памяці Анатоль Міхнавец:
«На 10 лютага прыпадаюць 130-ыя ўгодкі з дня нараджэння Станіслава Булак-Балаховіча, які нарадзіўся ў 1883 годзе ў мястэчку Мейшты, гэта зараз знаходзіцца ў Літве. Генэрал Булак-Балаховіч вядомая постаць беларускай гісторыі, і спадзяюся яна будзе вядомай усё шырэй і шырэй, бо гэты чалавек на чале сваёй вайсковай фармацыі змагаўся за незалежную Беларусь».
Паводле гісторыка Алега Латышонка, постаць Станіслава Булак-Балаховіча заслугоўвае пашаны ў беларускай гісторыі, але яго ня варта выносіць у нацыянальныя героі. У інтэрвію Радыё Рацыя ён заявіў:
«Ня можна сказаць, што сваё жыцьцё прысьвяціў Беларусі. Быў героем БНР свайго часу, я лічу, што не пашкодзіла б яму паставіць помнік у Мазыры ці ў Лужках, але ня тое, каб пачынаць культ героя. Проста ўшанаваць хаця б тую спробу ўсталяваньня БНР пад бел-чырвона-белым сьцягам, якая рабілася зь яго ўдзелам, але наўрад ці яго можна назваць героем, гэта быў беларус-авантурыст, які нейкі час даволі пасьпяхова змагаўся за Беларусь».
Станіслаў Булак-Балаховіч, адзін зь лідараў узброенага супраціву бальшавікам у Беларусі, нарадзіўся 130 гадоў таму — 10 лютага 1883 года.
Станіслаў Булак-Балаховіч служыў у расейскім войску, дзе атрымаў чын генэрала, пасьля ўдзельнічаў у барацьбе з бальшавікамі на баку «белых».
У лютым 1920 года ён зьвярнуўся да кіраўніка Польшчы Юзафа Пілсудзкага з просьбай прыняць яго на службу для вайны з савецкай Расеяй. Пасьля атрыманьня згоды Булак-Балаховіч са сваім атрадам прыбыў у Даўгаўпілс (Дзьвінск), дзе быў урачыста прыняты знакамітым польскім генэралам Эдвардам Рыдз-Сьміглы.
Адразу ж пасьля прыбыцьця ён пачаў фармаваць сваё войска з дабраахвотнікаў. У чэрвені 1920 года дывізія Булак-Балаховіча ўступіла ў баі з бальшавікамі. 30 чэрвеня яна нанесла цяжкую паразу чырвоным часткам у раёне Славечны. 3 ліпеня балахоўцы атакавалі Вяледнікі, захапіўшы штаб брыгады. Падчас баёў генэрал практыкаваў сваю любімую тактыку партызанскага бою.
Пасьля заключэньня ў 1920 годзе перамір’я паміж Масквой і Варшавай генэрал далей наносіў удары з тэрыторыі Польшчы па бальшавіцкіх войсках у Беларусі. Савецкі ўрад накіраваў пратэст, і польскі Сэйм запатрабаваў раззбраеньня ягонага войска.
Булак-Балаховіч адмовіўся выканаць патрабаваньне і перайшоў савецка-польскую мяжу. Плян генэрала быў просты — падняць сялянскае паўстаньне і скінуць савецкую ўладу. Цягам двух дзён ягоныя войскі занялі тэрыторыю беларускага Палесься ад мяжы з Польшчай да Петрыкава. 9 лістапада 1920 кавалерыйская дывізія палкоўніка Сяргея Паўлоўскага разьбіла чырвоных пад Раманаўкай. Палкоўнік Мацьвееў заняў Скрыгалаў. Пераможны паход балахоўцаў скончыўся узяцьцем Мазыра 12 лістапада 1920 г.
За некалькі дзён да гэтага на ўрачыстым парадзе сваіх войскаў у Тураве Булак-Балаховіч разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг і пакляўся не складаць зброі, пакуль не вызваліць родны край ад савецкіх войскаў. У Мазыры ён абвясьціў аб аднаўленьні ўлады БНР і роспуску ўраду БССР. 14 лістапада генэрала абвясьцілі галоўнакамандуючым узброеных сілаў.
Бальшавікі перакінулі вялікія сілы з цэнтральнай Расеі. Толькі дзякуючы велізарнай колькаснай перавазе яны здолелі дамагчыся пералому на фронце.
У ноч на 18 лістапада Булак-Балаховіч быў вымушаны пакінуць Мазыр. Зь вялікай цяжкасьцю ён здолеў прабіцца да польскай мяжы. У Польшчы ягоныя войскі былі інтэрнаваныя і раззброеныя. Асобныя атрады працягвалі ўзброены супраціў на тэрыторыі Беларусі.
Савецкі ўрад запатрабаваў ад Пілсудзкага выдачы генэрала Балаховіча, аднак ён адмовіўся зрабіць гэта. Пасьля акупацыі Польшчы ў 1939 годзе нямецкімі войскамі Булак-Балаховіч спрабаваў арганізаваць партызанскі атрад дзеля барацьбы з акупантамі. Ён быў забіты ў Варшаве 10 траўня 1940 года нямецкім патрулём. Месца пахаваньня Балаховіча невядомае.

130-годзьдзе Балаховіча адзначаць у Варшаве

Станіслаў Булак-Балаховіч. Жыцьцё і змаганьне