Дазволены ўладамі «Марш» адбыўся ў Магілёве летась 25 лістапада. У мітынгу на стадыёне на вуліцы Чалюскінцаў удзельнічала каля пяцідзесяці чалавек. Акрамя міліцыі арганізатар мерапрыемства аплаціў паслугі мэдыкам і камунальнікам.
Судзьдзя Тацяна Рубіс прызнала прыхільніка ідэі славянскага адзінства вінаватым у парушэньні закону «Аб масавых мерапрыемствах». Падчас «Маршу» яго ўдзельнікі хавалі твары маскамі, што забараняецца законам.
Як стала вядома на судзе, парушэньне закону «Аб масавых мерапрыемствах» міліцыянты выявілі падчас прагляду відэаматэрыялаў.
Дзенісенка сваёй віны не прызнаў. Ён таксама зьвінаваціў судзьдзю ў неаб’ектыўным разглядзе справы:
«Рашэньне судзьдзі я лічу палітычна замоўленым. Я зьвязваю яго з агульнай сытуацыяй у Беларусі па прысячэньні любой грамадзка-палітычнай актыўнасьці».