Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алкаеў: Відэазапіс забойства Захаранкі будзе апублікаваны ў судзе


Алег Алкаеў
Алег Алкаеў

На вашыя пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў былы начальнік менскага СІЗА № 1, аўтар кнігі «Расстрэльная каманда» Алег Алкаеў.

У лістападзе Алкаеў наведаў Менск, дзе, паводле ягонага сьцьвярджэньня, ён зьбіраў новыя дакумэнты наконт зьніклых апазыцыйных палітыкаў.

З 2001 году Алег Алкаеў жыве ў Нямеччыне, дзе атрымаў палітычны прытулак. Паводле нямецкага заканадаўства, наведваньне Беларусі пагражае яму стратай статусу палітуцекача.

Алкаеў пакінуў Беларусь 11 гадоў таму, папярэдне абвясьціўшы, што Юры Сівакоў і Дзьмітры Паўлічэнка могуць быць датычныя да зьнікненьня і забойства зьніклых палітыкаў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

Сам Алкаеў па асабістым распараджэньні міністра ўнутраных справаў Юрыя Сівакова выдаваў расстрэльны пісталет у дні зьнікненьня палітыкаў.

Адказы Алега Алкаева на пытаньні чытайце ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG