Як мяркуе сам Чарнякевіч, яно можа быць апошнім. Пасьля спрэчак бакоў павінна быць абвешчана рашэньне.
Андрэй Чарнякевіч падкрэсьлівае, што справа разглядаецца ў чыста адміністрацыйным рэчышчы. Ён быў звольнены з Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, дзе займаў пасаду дацэнта, «за парушэньне працоўнай дысцыпліны».
Яму дапамагае адвакат Аляксандар Бірылаў.
Разам яны спрабуюць давесьці, што спагнаньне, накладзенае на кандыдата навук кіраўніцтвам унівэрсытэту, было неадэкватным. Так, парушэньне было, згаджаецца Андрэй Чарнякевіч, пэўны час ён адсутнічаў у аўдыторыі, але звальненьне з працы — гэта замоцнае пакараньне.
Што да кнігі «Гродназнаўства», удзел у працы над якой мог і стаць прычынай для звальненьня, то ў судзе яна не фігуруе, кажа Андрэй Чарнякевіч. Бо фармальна давесьці, што менавіта яна была першапачатковай прычынай, няма магчымасьці, мяркуе ён.
Напярэдадні судовага пасяджэньня Андрэй Чарнякевіч спадзяецца, што здаровы розум возьме верх і ён зможа зноў працаваць у сваім унівэрсытэце.