Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алергія адбіваецца на сэрцы


Сенная ліхаманка – фактар, які падвышае рызыку разьвіцьця хваробаў сэрца, лічаць навукоўцы з ЗША.

Згодна з вынікамі новага дасьледаваньня, некаторыя формы алергіі варта разглядаць як фактары рызыкі разьвіцьця сардэчных захворваньняў. Навукоўцы прааналізавалі зьвесткі пра больш за 8 600 чалавек ва ўзросьце 20 гадоў і старэйшых. 18% апытаных скардзіліся на сьвісьцячае дыханьне і 46% пакутавалі ад сымптомаў алергічнага рыніту і кон'юктывіту. У выніку аказалася, што распаўсюджаныя алергіі і хваробы сэрца часта ідуць рука аб руку.

Навукоўцы супаставілі зьвесткі пра алергіі і хваробы сэрца, і аказалася, што праблемы з сэрцам былі ў 13% тых, хто цярпеў ад сьвісьцячага дыханьня і ў 5% людзей з рынітам і кан'юктывітам, а таксама ў 4% тых, хто не цярпелі ад алергіяў. Калі былі ўлічаныя іншыя фактары, такія як астма, навукоўцы зрабілі выснову, што рызыка разьвіцьця хваробаў сэрца павышаецца ў 2,6 раза, калі ў чалавека назіраецца сьвісьцячае дыханьне, і на 40% – у выпадку сымптомаў рініту і кан'юктывіту. Асабліва выразна прасочвалася гэтая ўзаемасувязь у людзей пасьля 50 гадоў.

Дасьледнікі лічаць, што запаленьне, якое спадарожнічае алергіям, робіць сьценкі сасудаў менш элястычнымі, прыводзячы да праблем з сэрцам. Таксама, у некаторых людзей могуць быць гены, зьвязаныя як з алергямі, так і з сардэчнымі захворваньнямі. У кожным выпадку, казаць аб тым, што алергіі прыводзяць да праблем з сэрцам яшчэ рана, аднак гэтая асацыяцыя павінна насьцярожыць спэцыялістаў і пацягнуць за сабой новыя дасьледаваньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG