Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У самалёце Лукашэнкі будзе душ зь ювэлірным дэкорам і залатымі шторкамі


Падразьдзяленьне тэхнічнага абслугоўваньня нямецкай авіякампанія «Люфтганза» (Lufthansa Technik) атрымала другі заказ ад Аляксандра Лукашэнкі.

Пра гэта паведамляе інтэрнэт-вэрсія штотыднёвіка Der Spiegel – Spiegel Online.

«Lufthansa Technik» атрымала другі заказ ад Лукашэнкі. Размова ідзе пра «рэактыўны самалёт клясы люкс, які належыць дыктатару зь Беларусі». Выданьне паведамляе, што мэханікі ў Гамбургу рыхтуюцца працаваць з машынай Лукашэнкі Boeing 767, што прыбыла безь перашкодаў у Гамбург у пятніцу раніцай. Самалёт «мусіць быць усталяваны душам зь ювэлірным дэкорам ды залатымі шторкамі».

Гэты самалёт Лукашэнка набыў сёлета ў траўні ў туркмэнскага прэзыдэнта Гурбангулы Бердымухамедава.

Як піша Spiegel Online, прыбыцьцё ў тэхнічную службу «Люфтганзы» другой па ліку ўрадавай машыны зь Беларусі (першая была на тэхабслугоўваньні ў мінулым месяцы) выклікала вялікія дыскусіі на тэму, «наколькі маральна апраўдана для авіякампаніі браць заказы ад Лукашэнкі». Выданьне прыводзіць выказваньне старшыні транспартнага камітэту ў нямецкім Бундэстагу, палітыка з партыі «зялёных» Антона Хофрайтэра, які не разумее, «чаму кампанія працуе на дыктатара, які дае загады на сьмяротнае пакараньне, а таксама брутальна разганяе апазыцыю».

Журналісты адзначаюць, што «Люфтганза» і раней была ня надта пераборлівай у сваіх заказчыках і абслугоўвала адыёзных VIP-пэрсонаў – з Савудаўскай Арабіі, Бахрэйну, Экватарыяльнай Гвінэі.

У сваю чаргу, «Люфтганза» ўсяляк устрымліваецца ад камэнтароў адносна характару абслугоўваньня машыны Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG