«Ад 2013 году пачынаюцца пікавыя плацяжы па пагашэньні зьнешняга дзяржаўнага доўгу. Аб’ём рэсурсаў, неабходных для гэтага у 2013 годзе, складзе каля 2,3 млрд. даляраў, што перавышае плацяжы 2012 года ў 2,6 раза», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да бюджэту на будучы год.
«Асноўны аб’ём плацяжоў прыпадае на пагашэньне крэдытаў міжнародных фінансавых арганізацыяў, якія ўзрастаюць у параўнаньні з 2012 годам на 1,4 млрд. даляраў, што абумоўлена неабходнасьцю пагашэньня крэдыту МВФ, і складзе 1,8 млрд. даляраў», — паведамляецца ў тлумачальнай запісцы, якую цытуюць Naviny.by.
На пагашэньне працэнтаў па зьнешняму дзяржаўнаму доўгу у 2013 годзе будзе накіравана зь бюджэту 786,6 млн. даляраў (у 1,3 разы больш, чым сёлета).
«Рост дадзеных плацяжоў абумоўлены значным павелічэньнем сумы зьнешняга дзяржаўнага доўгу ў сувязі з прыцягненьнем у 2012-2013 гадах крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС, крэдытаў МБРР, Кітая і Расейскай Федэрацыі для будаўніцтва АЭС на агульную суму 6,2 млрд. даляраў», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да бюджэту на 2013 год, якую падрыхтаваў Мінфін.
Колькі грошай пойдзе на тое, каб аддаць пазыкі
у мільёнах даляраў ЗША
Меркаваньні экспэртаў пазьней на сайце