У Палаце прадстаўнікоў — 110 дэпутатаў. Зь цяперашняга яе складу ў новы пераходзіць 21. Але гэта не азначае, што шукаць новае месца працы трэба 89 дэпутатам. Некаторыя зрабілі гэта раней. І ўладкаваліся яны, паводле ацэнкі іхніх жа калегаў, якія яшчэ ў пошуку, зусім нядрэнна.
Так, колішні віцэ-сьпікер Валеры Іваноў пасьпеў зьмяніць дзьве пасады. Спачатку яго прызначылі віцэ-прэм’ерам, а пасьля — генэральным дырэктарам «Беларуськалія». Двойчы прасунуўся па службовай лесьвіцы і былы старшыня аграрнай камісіі Міхаіл Русы — спачатку міністар сельскай гаспадаркі, пасьля намесьнік кіраўніка ўраду.
Прыступкай для кар’еры ў гэтай кадэнцыі стала пасада старшыні міжнароднай камісіі. Сяргей Маскевіч сышоў зь яе міністрам адукацыі. Замяніў яго Ігар Карпенка, які хутка стаў намесьнікам старшыні Менскага гарвыканкаму па ідэалёгіі.
Генадзь Давыдзька ачольвае Белтэлерадыёкампанію, Сяргей Сямашка — дэпартамэнт у Міністэрстве энэргетыкі.
Іншыя дэпутаты таксама ўпэўненыя, што бяз працы не застануцца. Напрыклад, Уладзімер Здановіч — заканатворца з 12-гадовым стажам, старшыня камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, — сёньня сказаў «Свабодзе»:
«Я думаю, што буду працаваць менавіта ў гэтай сфэры, якой я аддаваў вельмі шмат увагі, будучы дэпутатам. Але пэўных задумак пакуль няма».
8 год запар правёў у Авальнай залі намесьнік старшыні камісіі па прамысловасьці Анатоль Паўловіч. У дэпутаты ён прыйшоў з вытворчасьці. Туды і зьбіраецца вяртацца:
«Я ўсё ж такі тэхнічны чалавек. Хоць за два скліканьні набраліся пэўныя веды і ў іншых галінах. У нас тут ёсьць яшчэ крыху часу, каб канчаткова вызначыцца».
Пэўнага адказу пра будучае месца працы ня даў і старшыня камісіі па грашова-крэдытнай і банкаўскай дзейнасьці Яўген Арцюшэнка:
«Паколькі мне да пэнсіі яшчэ вельмі далёка, то, вядома, працаваць я буду. Але дзе, не скажу».
З жыльлём у маіх суразмоўцаў праблемаў няма. Уладзімер Здановіч, які да дэпутацтва працаваў дырэктарам школы ў Драгічыне, кажа, што ўзяў крэдыт і пабудаваўся ў Менску. Анатоль Паўловіч даўно жыве ў сталіцы і кажа, што кватэру за гады дэпутацтва не памяняў. Яўген Арцюшэнка, які прыехаў у Менск з пасады намесьніка генэральнага дырэктара Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу, кажа, што разьвязаў гэтую праблему раней і самастойна. А тым дэпутатам, які дагэтуль займаюць службовыя кватэры на Казарменным завулку, давядзецца іх вызваліць.
Яшчэ адно пытаньне, акрамя месца будучай працы, на якое ніхто з дэпутатаў не дае канкрэтнага адказу, гэта — іхны заробак. Яны ўпарта хаваюць яго памер. Так, Анатоль Паўловіч кажа:
«Заробак нашых дэпутатаў, у адрозьненьне ад расейскіх, украінскіх, іншых замежных, — самы нізкі. Але разам з тым у нашай краіне яшчэ шмат людзей атрымліваюць заробак, які павінен быць большым. Мы ж таксама ходзім па крамах, купляем прадукты, нейкія іншыя рэчы. Вядома, дарагавата ўсё пакуль».
Ёсьць зьвесткі, што дэпутацкія аклады прывязаныя да 1000 даляраў. А пэнсія былога дэпутата складае 70% заробку дзейнага. Гэта пацьвердзіў мне сёньня адзін з былых дэпутатаў. Ён сказаў, папрасіўшы не называць яго прозьвішча, што днямі атрымаў сваю пэнсію — пяць з паловай мільёнаў беларускіх рублёў.
Гэтае правіла распаўсюджваецца толькі на дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, а на дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12 і 13 скліканьня — не. Той жа Сяргей Калякін у Вярхоўным Савеце 13 скліканьня быў, як кажуць, не апошнім чалавекам — сябрам прэзыдыюму парлямэнту, кіраўніком фракцыі. Сёлета ён аформіў пэнсію:
«Меней за два мільёны. Гэта адназначна, што так. З усімі індэксацыямі. Гэта апошняе, што я атрымліваў».
Тыя ж два мільёны атрымлівае на сваёй працы і яшчэ адзін дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня — Вячаслаў Герасіменка зь Петрыкава. Ён, як і Калякін, паставіў свой подпіс пад патрабаваньнем імпічмэнту Аляксандра Лукашэнкі:
«8 гадоў быў беспрацоўным. Каб выжыць, матаўся ў Менск, Маскву, Падмаскоўе, Белавескую пушчу. Там працаваў будаўніком. І толькі пасьля ўладкаваўся на працу — выратавальнікам. Калі паабяцаў, што болей ня буду займацца палітыкай, калі выйшаў з АГП. Мой заробак — два мільёны, такія грошы атрымаў апошні раз».
Кожны дэпутат, які пакідае Авальную залю, на разьвітаньне яшчэ зойдзе ў касу. Тут ён атрымае дапамогу ў памеры месячнага заробку.