Прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый прапаноўвалі мінакам падпісаць паштоўку, якую адправяць на адрас турмы, дзе трымаюць Бяляцкага.
«Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Бяляцкага вязьнем сумленьня і ўжо доўгі час патрабуюць ад беларускіх уладаў яго вызваліць, паколькі перакананыя, што яго перасьлед палітычна матываваны», — распавёў Радыё Свабода адзін з удзельнікаў акцыі Багдан Аўчарук, які прадстаўляе міжнародную праваабарончую арганізацыю Amnesty International.
Падобныя акцыі прайшлі сёньня ў іншых украінскіх гарадах, а таксама ў Парыжы, Бэрліне, Маскве і Варшаве.