Незалежныя назіральнікі завілі пра шматлікія парушэньні ў часе датэрміновага галасаваньня, а таксама пра тое, што падліковыя камісія праз розныя махінацыі падвышалі яўку на выбарчых участках.
Шэрыя выбары савецкага ўчора
Дэпутаты Эўрапарлямэнту расчараваныя Лукашэнкам
Нямеччына: для Беларусі гэта трагедыя
«Горш за ўсіх спрацавалі, толькі 60% запісалі...»
Брусэль: Выбары ў Беларусі — змарнаваны шанец
Вячорка: Падліку бюлетэняў не было наагул
«Байкот-101» аспрэчвае афіцыйныя лічбы
Назіральнік з Аўстрыі: Для людзей галоўны начальнік — прэзыдэнт
Выбарны «Форум» абыдзецца без апазыцыянэраў
«Калі б апазыцыя аб’ядналася — палітвязьні былі б на волі»
Эўрапарлямэнт не адновіць кантактаў з палатай прадстаўнікоў
Назіральнікі АБСЭ: Не было роўнай канкурэнцыі ад пачатку
15.33 Затрыманых назіральнікаў за выбарамі адпусцілі без складаньня пратаколоў. Ва ўсіх зьнялі адбіткі пальцаў. Пра гэта «Свабодзе» расказала адна з затрыманых, выкладчыца паліталогіі ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце Тацьцяна Чуліцкая.
15.16 Палата прадстаўнікоў — зноў без апазыцыі
14.48 Сябра выбарчай камісіі: Такія выбары — натуральная прафанацыя
14.15 У Цэнтральным РУУС у назіральнікаў за выбарамі, якіх затрымалі раней, здымаюць адбіткі пальцаў. Міліцыянты не кажуць затрыманым, у чым іх абвінавачваюць
13.50 Прэсавую канфэрэнцыю праводзяць Матэа Мэкачы, каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў, кіраўнік дэлегацыі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, а таксама Антоніа Мілашоскі, старшыня назіральнай місіі БДПІЧ АБСЭ.
Матэа Мэкачы ў першую чаргу выказаў шкадаваньне, што шэрагу замежных журналістаў не дазволілі прыехаць на выбары ў Беларусь, а некаторых пабілі ў апошнія дні выбарчай кампаніі. Наконт саміх выбараў спадар Мэкачы выказаў перакананьне:
«Гэтыя выбары не былі спаборнымі ад самага пачатку. Вольныя выбары залежаць ад свабоды выказвацца, арганізоўвацца і балятавацца. Але мы ня бачылі гэтага ў гэтай краіне. Так, вырасла колькасьць кандыдатаў ад партыяў, але важныя палітычныя фігуры, якія маглі б граць ролю ў гэтай краіне, заставаліся ў турмах альбо ім адмовілі ў рэгістрацыі».
Спадар Мэкачы прызнаў, што не спрыяла дэмакратычнасьці выбараў і беларускае заканадаўства:
«Юрыдычная база Беларусі не гарантуе правядзеньня выбараў у адпаведнасьці з абавязкамі ў рамках АБСЭ».
Кіраўнік місіі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ Антоніё Мілашоскі, які працаваў у Беларусі са жніўня, зрабіў сваю выснову:
«У Беларусі я стаў сьведкам спаборнага духу на хакейных і футбольных матчах, але, на жаль, не назіраў спаборнасьці на выбарах і палітычнай арэне. У Беларусі я пабачыў Мірскі замак, але ня ўбачыў, што выбары былі праведзеныя ў адпаведнасьці са стандартамі АБСЭ. На выбарах важная ня толькі літара закону, але і давер да працэсу».
Антоніё Мілашоскі згадаў, што апазыцыя ў выбарчых камісіях складала 0,1 працэнта, што кандыдатам адмаўлялі ў рэгістрацыі з-за тэхнічных памылак, ня быў стандартызаваны працэс праверкі подпісаў за вылучэньне кандыдатаў, не было шырокага і збалянсаванага асьвятленьня выбарчай кампаніі ў СМІ. Да пазытыву кампаніі было аднесенае выкарыстаньне дэбатаў. Пры гэтым спадар Мілашоскі крокам назад у параўнаньні з 2010 годам назваў тое, што выступы і дэбаты паказваліся ў запісе пасьля цэнзуры альбо не дапускаліся ў эфір.
Спадар Мілашоскі зазначыў, што на многіх выбарчых участках назіральнікам не давалі сачыць за падлікам галасоў:
«Я сам быў сьведкам, калі назіраў на выбарчым участку падлік галасоў і мяне папрасілі стаяць за 7–8 мэтраў ад стала зь бюлетэнямі. Падлік праходзіў у цішыні, ніхто нічога не казаў, не было асобных стосаў для асобных кандыдатаў, і ў канцы старшыня камісіі абвясьціў вынікі — безь ніякай магчымасьці для назіральнікаў спраўдзіць гэты вынік».
Матэа Мэкачы адносна пытаньня яўкі зазначыў, што ў іхнай місіі не было дастаткова рэсурсаў, каб адсачыць, наколькі рэальнай яна была, таму ацаніць лічбы, агучаныя ЦВК і апазыцыйнымі назіральнікамі, місія ня можа.
Антоніё Мілашоскі паведаміў, што місія БДІПЧ будзе ў Беларусі яшчэ 10 дзён і спадзяецца абмеркаваць свае назіраньні і праект заключэньня з уладамі.
«Гэтыя выбары не былі першымі, ня стануць і апошнімі ў Беларусі. Таму мы спадзяемся, і гэта нашая мэта, што нашае назіраньне і рэкамэндацыі будуць карыснымі для ўладаў краіны дзеля паляпшэньня і ўдасканаленьня Выбарчага кодэксу».
Матэа Мэкачы таксама выказаў спадзеў, што гэтае назіраньне паспрыяе вяртаньню ў Беларусь офісу АБСЭ, які выдалілі з краіны ў 2010 годзе. Антоніё Мілашоскі нагадаў, што ў ягонай роднай краіне, Македоніі, намесьнік кіраўніка місіі АБСЭ — дыплямат зь Беларусі.
Мілашоскі прызнаў, што выбарчая кампанія была малапрыкметнай, асьвятленьне выбараў у СМІ было аднародным і ня мела патрэбнага асьвятленьня, кандыдатам якія агітавалі за байкот беспадстаўна адмовілі ў доступе да СМІ.
13.22 Старшыня камісіі назіральнікам: «У вас не было гэтулькі выбарцаў, а ў нас было»
13.16 Садоўскі: Улада навучылася праводзіць выбары без грамадзянаў
13.10 Паліну Шарэнду-Панасюк будуць судзіць 28 верасьня
13.06 78% назіральнікаў не маглі сачыць за падлікам галасоў
12.48 Каля 20 маладых людзей дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага раёну Менска. Усе яны прымалі ўдзел у назіраньні на выбарчых участках у межах праекта «Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка». Пра гэта «Свабодзе» расказалі сябры некаторых з затрыманых. Алесь Герасіменка і Алесь Заяц напісалі смс-паведамленьне. Цяпер сувязь з імі адсутнічае. Адна з затрыманых Марыя Сляпцова паведаміла праваабаронцам, што назіральнікаў затрымалі ля гатэля “Хостэл Джаз” па вуліцы Шчадрына ў Менску, піша сайт праваабарончага цэнтра «Вясна».
12.27 Палітычны ляндшафт пасьля выбараў
12.16 Былы пасол: Лукашэнка можа атрымаць сьмяротнае пакараньне
12.06 Нарвэскі назіральнік: «Беларусь — сучасная краіна»
12.05 У Горадні на розных выбарчых участках камісіі дапісвалі ў выніковы пратакол ад 100 да 500 да рэальнай колькасьці тых, хто прыйшоў і прагаласаваў, — паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна». Гэта зафіксавалі незалежныя назіральнікі на ўчастках № 31 і 32 Гарадзенскай-Паўночнай акругі, участках №№ 5, 10 і 19 Гарадзенскай-Цэнтральнай акругі, участку № 30 Гарадзенскай-Занёманскай акругі.
«У рэальнасьці ж на некаторых участках прыход выбарцаў па падліках назіральнікаў складаў 45–47 адсоткаў», — дадаюць праваабаронцы.
11.56 Двойчы два = сем... восем...
11.56 Навошта беларускай уладзе парлямэнцкія выбары?
«З гэтых выбараў пачынаецца вельмі добры працэс»
11.40 Сяргей Калякін, кіраўнік кампаніі «Справядлівыя выбары»: «Яўкі не было. Яўку проста зрабілі, зрабілі брутальны спосабам».
«Людзі не вераць у гэтую выбарчую сыстэму — яна сябе цалкам дыскрэдытавала. Таму людзі на выбары не ходзяць», — патлумачыў Калякін.
«Гэтыя выбары не адпавядаюць ніякім стандартам (...) Іх нельга назваць ні свабоднымі, ні дэмакратычнымі, ні адкрытымі», — заявіў ён.
«На ўсіх этапах кампаніі актыўна працавалі спэцслужбы... Амаль усе незалежныя кандыдаты сутыкнуліся з праблемай, калі да іх або да іх сваякам прыходзілі і настойліва казалі: нікуды не лезь, ці будуць праблемы », - заявіў Калякін журналістам.
11.22 Пасьлявыбарчыя ростані
10.00 Пачалася прэсавая канфэрэнцыя старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай
У Палаце прадстаўнікоў ня будзе апазыцыі
Гэта вынікае з паведамленьня старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай, якая правяла сёньня раніцай прэс-канфэрэнцыю. Ярмошына пацьвердзіла, што абрана 109 са 110 дэпутатаў.
Што тычыцца партыйнай прыналежнасьці новаабраных дэпутатаў, дык, паводле інфармацыі Мікалая Лазавіка, у новым складзе парлямэнту будуць 5 партыйных дэпутатаў. Яны падстаўляюць Камуністычную партыю Беларусі, Аграрную партыю, а таксама Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасьці.
Паводле тых жа дадзеных Мікалая Лазавіка, у новым складзе парлямэнту будзе працаваць 21 дзейны дэпутат, у ім будзе 29 жанчынаў.
Лідзія Ярмошына сказала, што падчас галасаваньня на адрас Цэнтральнай выбарчай камісіі прыйшло 110 скаргаў, 11 зь якіх не зьвязаныя з галасаваньнем. «Сёньня ўначы па электроннай пошце паступіла яшчэ 20 скаргаў, але гэта яшчэ не мяжа. Гэты тыдзень для ЦВК будзе апэляцыйным: мы будзем разглядаць гэтыя скаргі», — дадала Лідзія Ярмошына.
9.30 Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімер Чураў падзяліўся сваімі ўражаньнямі аб правядзеньні выбараў у Палату прадстаўнікоў Беларусі. Ён, у прыватнасьці, адзначыў: найбольш, што яму кінулася ў вочы, дык гэта адрозьненьне выбарчай атмасфэры ў Менску і рэгіёнах.
Напрыклад, калі ў сталіцы было шмат назіральнікаў, то на Берасьцейшчыне, дзе Чураў знаходзіўся асабіста, ён сам пераканаўся, што на ўчастках было ня болей за адзін-два назіральнікі. У рэдкім выпадку, з улікам таго, што на адзін з участкаў у Баранавічах завіталі два прадстаўнікі ад АБСЭ, ён убачыў чатырох назіральнікаў адразу.
Што тычыцца агульных уражаньняў ад парлямэнцкіх выбараў у Беларусі, то спадар Чураў падкрэсьліў спакойную атмасфэру, у якой яны праходзілі, і дадаў, што за выбарамі, з улікам прадстаўнікоў Грамадзкай палаты пры ЦВК Расеі, назірала каля 80 чалавек. Канчатковыя высновы будуць зробленыя пазьней, пасьля абагульненьня інфармацыі, што паступае дагэтуль.
9.30 Партыя БХД: яўка на выбараў — 44,7%
Ствараная Партыя БХД ў сваёй выніковай справаздачы па выбарах у Палату прадстаўнікоў, піша, што яўка склала 44,7%. У Менску — 39,4%.
«Такім чынам, у цэлым „выбары“ па краіне не адбыліся. Да таго ж факт, што амаль 18% выбаршчыкаў, па дадзеных незалежных назіральнікаў, былі загнаныя на ўчасткі прымусова падчас датэрміновага галасаваньня, і самі б у выбарах, хутчэй за ўсё, не ўдзельнічалі», — адзначае БХД.
Выбары прайшлі