Арганізатары кампаніі байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў сёньня заклікалі суграмадзян ігнараваць галасаваньне 23 верасьня, каб правесьці такім чынам свой рэфэрэндум недаверу рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і патрабаваць сапраўдных, вольных і дэмакратычных выбараў.
Шэсьць палітычных суб’ектаў — АГП, БХД, прафсаюз РЭП, Беларускі рух, Малады Фронт і Рада інтэлігенцыі — выступілі з супольным заклікам да грамадзян краіны: «Ня ўдзельнічайце ў выбарчым фарсе!»
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька: «У людзей ёсьць альтэрнатыва: зьезьдзіць да сваіх бацькоў, схадзіць у лес у грыбы, падыхаць паветрам, схадзіць на рыбалку».
Анатоль Лябедзька назваў прамінулую выбарчую кампанію найгоршай з усіх папярэдніх:
«Мы ніколі не былі сьведкамі, каб палітычныя партыі выходзілі з выбарчай кампаніі, мы ніколі не былі сьведкамі, каб у эфір не выходзілі запісаныя выступы кандыдатаў».
Спадар Лябедзька заявіў пра поўны крызіс выбарчай сыстэмы Беларусі, зьвязаны з рэалізацыяй жаданьня Аляксандра Лукашэнкі манапалізаваць у сваіх руках усе галіны ўлады, у тым ліку заканадаўчую і судовую:
«Гэта тупік, ня толькі палітычны, эканамічны, але і выбарчы. І ў парадку дня паўстае пытаньне: альбо мы вяртаем у Беларусь выбары дэпутатаў і прэзыдэнта, альбо лепш адмовіцца ад гэтай імітацыі, сьведкамі якой мы з вамі былі».
Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі заявіў, што вольных выбараў ня можа быць у сытуацыі, калі ў турмах сядзяць апанэнты Лукашэнкі:
«Ізаляцыя галоўных апанэнтаў рэжыму ад магчымасьці ўдзелу ў выбарчым працэсе — адно гэта зьяўляецца падставай, каб прызнаць гэтыя выбары незаконнымі, недэмакратычнымі».
Арганізатары «актыўнага байкоту» перакананыя, што беларусы іх падтрымліваюць. Старшыня незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч правёў шмат сустрэчаў на прахадных і ўпэўніўся:
«Працоўныя ня бачаць, што гэты парлямэнт нешта зробіць для іх, што ў нас зьявяцца добрыя працоўныя месцы з добрай аплатай, што нашыя людзі вернуцца з Расеі, што ня будзе такой інфляцыі».
Вацлаў Арэшка зь Беларускага руху выказаў перакананьне, што байкот адбудзецца, нягледзячы на тое, якія лічбы яўкі абвесьцяць улады:
«Гэта ўсеагульны рэфэрэндум недаверу да рэжыму. Тая актыўнасьць на ўчастках, якая сёньня ёсьць, яна гэта вельмі добра паказвае».
Спадар Арэшка заявіў, што арганізатары байкоту не адмаўляюцца ад інстытуту выбараў як спосабу зьмены ўлады, яны на ім настойваюць і лічаць свой байкот пачаткам шляху да сапраўдных выбараў.
Віталь Рымашэўскі: «Наша мэта — прымусіць уладу пайсьці на дэмакратызацыю і свабодныя выбары, альбо, калі ўлада адмовіцца, — арганізаваць агульнанацыянальны байкот дзейнай уладзе. Гэта адзіны мэтад негвалтоўнага змаганьня за правы народа».
Арганізатары кампаніі зьбіраюцца зафіксаваць байкот з дапамогай незалежнага назіраньня, якім ахоплена каля 1500 участкаў. Ніякіх акцыяў па выніках галасаваньня 23 верасьня яны не плянуюць.

Альбо мы вяртаем у Беларусь выбары дэпутатаў і прэзыдэнта, альбо лепш адмовіцца ад гэтай імітацыі
«Гэта тупік, ня толькі палітычны, эканамічны, але і выбарчы. І ў парадку дня паўстае пытаньне: альбо мы вяртаем у Беларусь выбары дэпутатаў і прэзыдэнта, альбо лепш адмовіцца ад гэтай імітацыі, сьведкамі якой мы з вамі былі».
Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі заявіў, што вольных выбараў ня можа быць у сытуацыі, калі ў турмах сядзяць апанэнты Лукашэнкі:
«Ізаляцыя галоўных апанэнтаў рэжыму ад магчымасьці ўдзелу ў выбарчым працэсе — адно гэта зьяўляецца падставай, каб прызнаць гэтыя выбары незаконнымі, недэмакратычнымі».
Арганізатары «актыўнага байкоту» перакананыя, што беларусы іх падтрымліваюць. Старшыня незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч правёў шмат сустрэчаў на прахадных і ўпэўніўся:
«Працоўныя ня бачаць, што гэты парлямэнт нешта зробіць для іх, што ў нас зьявяцца добрыя працоўныя месцы з добрай аплатай, што нашыя людзі вернуцца з Расеі, што ня будзе такой інфляцыі».
Гэта ўсеагульны рэфэрэндум недаверу да рэжыму. Тая актыўнасьць на ўчастках, якая сёньня ёсьць, яна гэта вельмі добра паказвае.