Штурхальніца ядра зь Беларусі Надзея Астапчук, якую пазбавілі залатога алімпійскага мэдаля з-за станоўчага выніку допінг-тэсту, пакуль не атрымала прызавыя 150 тысяч даляраў. Хаця кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў яе ордэнам Айчыны III ступені.
Як распавёў карэспандэнту «Свабоды» намесьнік старшыні дырэктарата нацыянальных каманд міністэрства спорту Дзьмітрый Даўгалёнак, прызавыя яшчэ нікому не выплачвалі. Ён адзначыў, што адносна Астапчук пачатая працэдура вяртаньня мэдаля, але яна яшчэ ня скончылася.
«Калі мэдаль застанецца ў спартоўца, то, канечне ж, спартоўцу будзе выплачана тое, што належыць. Калі мэдаля ў спартоўца ня будзе, то выплачвацца ня будзе».
У Беларускай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі паведамілі, што Надзея Астапчук у стрэсавай сытуацыі, памяняла тэлефоны і не дае інтэрвію. Там сказалі, што афіцыйныя камэнтары будуць толькі пасьля завяршэньня расьсьледаваньня.
Падчас сустрэчы з чэмпіёнам і прызёрамі XXX летніх Алімпійскіх гульняў Аляксандар Лукашэнка выказаў словы падтрымкі Надзеі Астапчук:
«Надзя, жыцьцё не заканчваецца! І ты яшчэ не аднойчы маеш магчымасьць уцерці камусьці нос. Вялікім заўсёды дастаецца», — сказаў Лукашэнка.
13 жніўня МАК на сваім сайце разьмясьціў інфармацыю аб тым, што Надзея Астапчук, якая выйграла золата ў Лёндане ў штурханьні ядра, дыскваліфікавана за ўжываньне допінгу. МАК паведаміў, што ў допінг-пробе беларускай спартоўкі знойдзены прэпарат метеналон, які ўваходзіць у пералік забароненых да ўжываньня.