Намесьнік старшыні «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка пакараны 7 суткамі адміністрацыйнага арышту нібыта за нецэнзурную лаянку на прыпынку грамадзкага транспарту.
Упершыню супроць актывіста ў судзе сьведчылі ня толькі міліцыянты, але і «выпадковы» сьведка.
7 сутак арышту прысудзіў Міколу Дземідзенку судзьдзя Фрунзенскага раённага суду Дзьмітрый Лукашэвіч паводле абвінавачаньня ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадзкім месцы.
Паводле сьведак амапаўцаў Віктара Жарскага і Юрыя Ажыгава, 22 жніўня а палове на другую гадзіну дня Мікалай Дземідзенка на прыпынку грамадзкага транспарту на вуліцы Бельскага ў Менску брыдкасловіў на адрас мінакоў, размахваў рукамі і ўвогуле паводзіў сябе неадэкватна.
У прыватнасьці, на заўвагу нібыта адрэагаваў лаянкай ужо на адрас сьведак. Самі амапаўцы, паводле іх словаў, ішлі па вуліцы ад знаёмых, а пачуўшы лаянку, вырашылі ўмяшацца. У Віктара Жарскага аказаўся пад рукой нумар тэлефону знаёмага міліцыянта з Фрунзенкага райадзьдзелу міліцыі, якому яны пазванілі, і той забясьпечыў службовы аўтамабіль для транспарціроўкі парушальніка ў ізалятар на Акрэсьціна.
Назіральнікі за судовым паседжаньнем адзначаюць, што хіба ўпершыню акрамя міліцыянтаў віну палітычнага актывіста ў звычайным хуліганстве засьведчыў просты мінак. Беспрацоўны Барыс Рыкаў пацьвердзіў, што чуў з вуснаў Дземідзенкі нецэнзурную лаянку, калі стаяў на прыпынку. Пры гэтым, сьведка ня змог адказаць на шэраг пытаньняў адваката пра абставіны здарэньня: не памятаў, колькі было чалавек на прыпынку, ці спыняўся там транспарт і адкуль прыйшлі міліцыянты.
Судзьдзя Лукашэвіч адхіліў усе хадайніцтвы Дземідзенкі і ягонага адваката, якія былі накіраваныя на высьвятленьне абставінаў інцыдэнту: аб звароце ва ўправу гарадзкога транспарту і ў міліцэйскую частку, дзе служаць амапаўцы. Такі ж лёс напаткаў і просьбу выслухаць сьвятара царквы, якую наведвае вернік Дземізенка. Мікалай даводзіў, што не ўжывае нецэнзурную лаянку, і гэта можа пацьвердзіць ягоны сьвятар.
Назіральнік за працэсам Паўліна Калтовіч адзначыла, што паводле паказаньняў сьведак-міліцыянтаў рознымі была колькасьць прысутных на прыпынку людзей і час, цягам якога адбываўся інцыдэнт.
Калтовіч: «Што тычыцца сьведкі-беспрацоўнага — ён таксама выглядаў даволі дзіўна. Магчыма, я памыляюся, але мне падалося, што гэта сьпіты чалавек. Бачна, што ён ня гэтак даўно ўключыўся ў справу казаць хлусьню ў судзе, бо ў яго заўважна дрыжэлі рукі. Усе трое сьведкаў казалі даволі супярэчлівыя паказаньні, што да нейкіх дробязяў, але я не заўважыла, каб яны пра нешта шкадавалі — такога на іх тварах я не заўважыла».
Мікола Дземідзенка паказваў у судзе, што затрымалі яго зусім у іншым месцы — побач з домам, дзе ён жыве, а не на грамадзкім прыпынку. Актывіст выказаў меркаваньне, што амапаўцы чакалі яго адмыслова, маючы заданьне затрымаць.
Назіральніца Паўліна Калтовіч выказалася пра пазыцыю Мікалая Дземідзенкі: «Ён адразу запытаў сьведку беспрацоўнага, ці той усьведамляе, што ўключыўся ў нейкую палітычную справу. Мікалай наўпрост заявіў судзьдзі, што ягоны перасьлед зьвязаны са справай Зьмітра Дашкевіча, якога зьбіраюцца судзіць паўторна 28 жніўня. Яшчэ Мікалай ніяк не спрабаваў улагодзіць судзьдзю».
У перапынку сябры здолелі перадаць Мікалаю Дземідзенку рэчы, якія яму спатрэбяцца на Акрэсьціна. Гэта будзе ўжо чацьвёртая ці пятая адседка актывіста толькі ў гэтым годзе — Мікалай сказаў, што сам ужо ня памятае, колькі раз яму давялося адбываць на Акрэсьціна. Апошнім разам, у траўні, Мікалая Дземідзенку з ізалятара клалі ў шпіталь з-за рэзкага пагаршэньня здароўя.
22 жніўня ў Менску быў асуджаны да штрафу ў 300 тысяч рублёў актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Віктар Болдзін. На дзень раней да штрафу ў 500 тысяч рублёў быў асуджаны актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Аляксей Цёплы.
15:15. Міколу Дземідзенку суд прызнаў вінаватым у лаянцы і пакараў арыштам на сем сутак.
13:50 У судзе Мікола Дземідзенка віну не прызнаў, назваў працэс палітычным, накіраваным на тое каб ізаляваць яго напярэдадні суду над лідэрам Маладога фронту Зьмітром Дашкевічам, каб не дапусьціць акцыяў у падтрымку лідара МФ.
Справу аб брыдкаслоўі ён назваў паклёпам і фальсыфікацыяй.
Апрача сьведкаў-міліцыянтаў супраць Міколы сьведчыў і адзін беспрацоўны, якога Дземідзенка папярэдзіў пра адказнасьць за ілжэсьведчаньне.
Судзьдзя абвесьціць вырак а 15-й гадзіне.
13:00 У Фрунзенскім раённым судзе Менску пачынаецца працэс над актывістам «Маладога фронту» Міколам Дземідзенкам. Яго вінавацяць у брыдкаслоўі.
Працэс вядзе судзьдзя Дзьмітры Лукашэвіч.
Мікола апавёў, што затрымалі яго ўчора ў абед на вуліцы каля ягонага дома ў Менску. На яго кінуліся адразу 7 спэцназаўцаў, схапілі, нічога не патлумачыўшы. Потым склалі пратакол, што ён нібыта лаяўся, адвезьлі ў турму на Акрэсьціна.
Да вечара серады Міколу не маглі знайсьці ягоныя сябры і праваабаронцы.

«Свабода» вяла жывы рэпартаж з суду