Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бакіеў на вуліцах Менску


Жаныбек Бакіеў прагульваецца па вуліцы Карла Макса ў Менску. Фота Міхась Пашкевіч
Жаныбек Бакіеў прагульваецца па вуліцы Карла Макса ў Менску. Фота Міхась Пашкевіч

Міхась Пашкевіч апублікаваў у сваім фэйсбуку фотаздымкі чалавека, падобнага да Джаныбека Бакіева, брата былога прэзыдэнта Кіргізстану. Здымкі зробленыя ў Менску, на вуліцы Карла Маркса

Курманбек Бакіеў зь сям'ёй і сваякамі прыбыў у Беларусь 19 красавіка 2010 году на запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі. У маі кіраўнік часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленьні Бакіева прэзыдэнцкай недатыкальнасьці на падставе крымінальнай справы, па якой ён абвінавачваецца ў арганізацыі забойстваў і злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. Генпракуратура Кіргізстану двойчы зьвярталася ў Генпракуратуру Беларусі з запытам аб выдачы Бакіева і двойчы атрымала адмову.

17 кастрычніка старшыня Дзяржкамітэту нацбясьпекі Кіргізстану Кенешбек Душабаеў, адказваючы на пытаньні дэпутатаў парлямэнту, паведаміў, што Бакіеў атрымаў у Беларусі палітычны прытулак.Палітычны прытулак у Беларусі сям’я Бакіевых атрымала дзякуючы асабістаму распараджэньню Аляксандра Лукашэнкі. На першым часе Бакіевы жылі ў санаторыі, які месьціцца ў Бярэзінскім біясфэрным запаведніку. Аднак летась у верасьні яны перабраліся ў Менск, бо трэба было ісьці ў школу ягонай 9-гадовай дачцэ. Гімназію выбралі адпаведную — там, дзе вучацца і ўнучкі Лукашэнкі. Сёлета ў школу зьбіраецца і малодшы сын Бакіева. У Беларусі Бакіеў хаваецца з другой жонкай. Ад першага шлюбу ў яго два сыны, якіх таксама шукаюць кіргіскія праваахоўныя органы.
Джаныбек Бакіеў зь целаахоўнікамі
Джаныбек Бакіеў зь целаахоўнікамі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG