Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле «Індэксу бігмака» курс беларускага рубля заніжаны


Часопіс The Economist апублікаваў «Індэкс бігмака» за 2012 год. Гэта неафіцыйны паказчык парытэту пакупніцкай здольнасьці — адпаведнасьці валютнага курсу і кошту кошыка тавараў у розных краінах.

Прынята лічыць, што ў краінах, дзе бігмак у пераліку на даляры каштуе таньней, курс мясцовай валюты ў адносінах да даляра заніжаны, паведамляе беларускі сайт Інфабанк.

Дадзеных пра Беларусь у дасьледаваньні The Economist няма. Аднак такі індэкс можна скласьці самастойна.

Гамбургер «бігмак» у менскай рэстарацыі каштуе 23 100 беларускіх рублёў. Паводле цяперашняга абменнага курсу гэта 2,8 даляра ЗША.

Для параўнаньня, у 2012 годзе самыя дарагія гамбургеры — у Вэнэсуэле ($7,93), Нарвэгіі ($7,06) і Швайцарыі ($6,56), а самыя танныя — у Ганконгу ($2,13), Расеі ($2,29), Паўднёвай Афрыцы ($2,36).

«Тое, што курс такі нізкі, — гэта наступствы леташняй дэвальвацыі. Меркаваць пра курс паводле „Індэксу бігмака“ не зусім карэктна з макраэканамічнага гледзішча, але так атрымліваецца, што гэты індэкс больш-менш адлюстроўвае рухі абменных курсаў. Але вы паглядзіце, як зьмяніліся цана пасьля дэвальвацыі. Вы можаце пабачыць, што цэны на паслугі грамадзкага харчаваньня падвысіліся ці не найменш. Каб падтрымаць цікавасьць да грамадзкага харчаваньня, арганізацыі не падымалі цэны ў адпаведнасьці з дынамікай курсу», — патлумачыў «Свабодзе» эканаміст Алесь Чубрык.

У 1986 годзе журналісты часопіса The Economist замест цэлага спажывецкага кошыка вырашылі браць адзін стандартны сэндвіч сеткі хуткага харчаваньня McDonald’s і параўноўваць яго кошт у розных краінах. Так зьявіўся «Індэкс бігмака».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG