Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сям'я Сяргея Каваленкі прыехала ў калёнію на 3 дні

абноўлена

Сям'я Сяргея Каваленкі прыехала ў калёнію на 3 дні
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:51 0:00
Наўпроставы лінк

Сям'я Сяргея Каваленкі прыехала ў калёнію на 3 дні

24 ліпеня жонка палітвязьня Сяргея Каваленкі Алена, ягоныя брат Віталь і бацька Аляксандар Васільевіч атрымалі ў Магілёўскай папраўчай калёніі № 19 спатканьне зь вязьнем. Сустрэцца са зьняволеным бацькам атрымалі магчымасьць і двое ягоных непаўналетніх дзяцей – сын Валянцін і дачка Віка.

Алена Каваленка, перад тым як увайсьці ў калёнію, паведаміла журналістам, што спадзяецца на трохдзённае спатканьне з мужам, якое павінна скончыцца 27 ліпеня. Пазьней яна пасьпела паведаміць, што брат і бацька на спатканьні зь Сяргеем прабудуць адны суткі і 25 ліпеня павінны пакінуць калёнію. Што да працягласьці сустрэчы спадарыні Алены з мужам, то пэўнасьці тут няма, усё залежыць ад рашэньня адміністрацыі калёніі.

Жонка і дзеці Сяргея Каваленкі / 24 ліпеня, ля калёніі №19 у Магілёве
Жонка і дзеці Сяргея Каваленкі / 24 ліпеня, ля калёніі №19 у Магілёве
«Учора я тэлефанавала ў калёнію. Мне ніякіх зьвестак не далі. Сказалі, што ён сам павінен быў паведаміць. Вось калі быў апошні раз адвакат, на мінулым тыдні, то ўсё заставалася ў сіле. Паглядзім, зараз што будзе. Вельмі чакаем сустрэчы зь ім. Вельмі даўно ня бачыліся. Сын больш за ўсіх, канечне, чакаў спатканьня. Вельмі сумна, што столькі часу, як бацьку забралі пры канцы сьнежня, дык больш дамоў ён так і не вярнуўся», — зазначыла перад тым, як пайсьці на спатканьне, Алена Каваленка.

Разам з харчамі Сяргею Каваленку родзічы прывезьлі ў калёнію кнігі й лекі:

«Сяргей прасіў лекі прывесьці для пячонкі і падстраўнікавай залозы. Ёсьць праблемы, зразумела. Так, вагу ён аднавіў амаль што. Не ў такім цяпер крытычным стане знаходзіцца, як быў. Наступствы галадоўкі, вядома, ёсьць. Яму не ўвялі дыетычнага харчаваньня, хоць ён прасіў. У калёніі прызнаюць, што ёсьць праблемы з падстраўнікавай залозай і зь пячонкай, але ж дыетычнага харчаваньня яму не прызначылі», — сказала журналістам Алена Каваленка.

Паводле жонкі, Сяргея Каваленку адхілілі ад працы:

«Дзьве гадзіны сеткі плёў. Але зьвесткі дайшлі з таго тыдня, што яго пазбавілі гэтай працы, матывуючы тым, што ён схільны да суіцыду ў сувязі з галадоўкай. Дзіўная гэта рэч. Для чаго гэта робіцца, зь якой мэтай? Я ж ня ведаю, што ў іх там наўме. Такія нядобрыя думкі ўзьнікаюць. У лісьце ён пісаў, што ў калёніі розныя людзі. Ёсьць правакатары. Ёсьць нядрэнныя хлопцы, якія паважаюць яго, добра ставяцца да яго. Зразумела, я буду яго падрабязна распытваць пра ўмовы ўтрыманьня, за што яму далі статус злоснага парушальніка й пра ціск, калі патрабавалі напісаць прашэньне аб памілаваньні».

Як заявіла Алена Каваленка, пакуль муж у няволі, яна жыве з падтрымкі людзей.

«Салідарнасьць нам дужа дапамагла ў цяжкі час для нашай сям’і. Ідзеш па горадзе — людзі пазнаюць. Распытваюць, як там Сяргей. Сілавыя структуры не чапаюць нас. Быў час, калі яны дужа пільнавалі нас і нельга было толкам з дому выйсьці».

Алена Каваленка з дачкой Вікай / 24 ліпеня, ля калёніі №19 у Магілёве
Алена Каваленка з дачкой Вікай / 24 ліпеня, ля калёніі №19 у Магілёве

Увайшлі родзічы Сяргея Каваленкі ў калёнію каля дзявятай гадзіны раніцы. Пра тое, колькі будзе доўжыцца спатканьне жонкі і дзяцей з палітвязьнем, стане вядома заўтра, калі скончыцца спатканьне ў брата і бацькі Сяргея.

Сяргей Каваленка асуджаны на два гады і месяц зьняволеньня за парушэньне парадку адбываньня «хатняй хіміі» пасьля таго, як вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на навагодняй елцы ў Віцебску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG