Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве судзяць дзяўчат з Pussy Riot


Сайт Радыё Свабода вядзе прамую відэатрансляцыю ад будынка Хамоўніцкага суду ў Маскве, дзе праходзяць папярэднія слуханьні ў справе Pussy Riot. Каля суду праводзяць сваю акцыю прыхільнікі панк-групы.

Надзеі Талаконьнікавай і Кацярыне Самуцэвіч выстаўлена абвінавачаньне ў хуліганстве. Такім у расейскіх праваахоўных органах лічаць панк-малебен «Багародзіца, Пуціна прагані», які дзяўчаты ў масках наладзілі ў канцы лютага ў Храме Хрыста Збаўцы ў Маскве. Пры цяперашняй фармулёўцы абвінавачаньня ім пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

Тэкст абвінаваўчага заключэньня адвакаты падсудных размясьцілі ў інтэрнэце за пару дзён да пачатку разгляду справы ў судзе. З гэтага дакумэнту вынікае, у прыватнасьці, што ўдзельніцы панк-гурту Pussy Riot зьдзейсьнілі «зламысную і старанна сплянаваную акцыю па зьнявазе пачуцьцяў і вераваньняў шматлікіх прыхільнікаў праваслаўнага хрысьціянскага веравызнаньня і прыніжэньня духоўнай асновы дзяржавы».

---
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG