Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадары краінаў ЭЗ не прызнаюцца, хто даў візу неўязной Ярмошынай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына бярэ ўдзел у нарадзе АБСЭ «Дэмакратычныя выбары і назіраньне за іх правядзеньнем», якая праходзіць у Вене.

Як паведамілі ў ЦВК, Ярмошына вернецца ў Менск 13 ліпеня.

Лідзія Ярмошына ўключаная ў сьпіс неўязных на тэрыторыю Эўразьвязу.

У ганаровым консульстве Аўстрыі ў Менску карэспандэнту «Свабоды» патлумачылі, што ганаровае консульства ня мае права выдаваць візы і не займаецца візавымі пытаньнямі. Візы для беларускіх грамадзянаў, калі яны кароткатэрміновыя, выдаюцца амбасадай Нямеччыны ў Менску. А нацыянальную візу, якая дазваляе вучыцца і працаваць у Аўстрыі, выдаюць у амбасадзе Аўстрыйскай Рэспублікі ў Маскве. У ганаровым консульстве ў Менску патлумачылі, што ня маюць інфармацыі пра тое, хто мог выдаць візу Ярмошынай.

У амбасадзе Аўстрыі ў Маскве сказалі, што ў іх прозьвішча Ярмошынай няма, але візу маглі выдаць у нямецкай амбасадзе ў Менску.

У амбасадзе ж Нямеччыны ў Менску патлумачылі, што там ня маюць ніякай інфармацыі па гэтым пытаньні і нічога ня могуць паведаміць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG