Да штрафу ў 800 тысяч рублёў прыгаварыў судзьдзя Сяргей Люштык зь Першамайскага суду Менску актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Андрэя Моўчана. Судзьдзя прызнаў, што 19 траўня Андрэй Моўчан праводзіў несанкцыянаваны пікет, калі ішоў па вуліцы Русіянава ў мікрараёне Ўручча зь бел-чырвона-белым сьцягам.
Вайскоўцы з часткі ўнутраных войскаў Аляксей Кацко і Віктар Ігнатовіч засьведчылі, што Моўчан ішоў са сьцягам, але далей іхнія паказаньні збольшага разыходзіліся.
Кацко казаў, што актывіст выказваўся на адрас Аляксандра Лукашэнкі, што той дрэнны прэзыдэнт, ды яшчэ казаў нешта «па-беларуску». Ігнатовіч ня чуў слоў і заклікаў, але зразумеў, што Моўчан лаяўся матам.
Вядома, што Андрэя Моўчана міліцыянты пры затрыманьні моцна зьбілі, ён трапіў у шпіталь. Пра зьбіцьцё сьведкі нічога не сказалі, бо нібыта ня бачылі гэтага. Аляксей Кацко сьведчыў, што гэта Моўчан ударыў яго ў сківіцу, калі таго спрабавалі зацягнуць у міліцэйскі аўтамабіль.
Сьведка Вольга Моўчан, сястра актывіста, якая спрабавала дапамагчы брату пры затрыманьні, сьведчыла, што ён нікога ня біў. Паводле Вольгі Моўчан, яе брат пасьля аднаго з удараў, нанесеных міліцыянтамі, страціў прытомнасьць, і ў міліцэйскі «варанок» яго зацягвалі за рукі і ногі.
Адвакат Моўчана зьвярнуў увагу судзьдзі на тое, што сьведкі Кацко і Ігнатовіч фігуруюць панятымі пры забіраньні рэчаў, якія былі ў Андрэя Моўчана. Гэтага закон наўпрост не забараняе, але патрабуе шэрагу працэдурных фармальнасьцяў, якія не былі выкананыя.
Судзьдзя Сяргей Люштык паспрабаваў высьветліць, ці ня быў Андрэй Моўчан у нецьвярозым стане ў момант акцыі. Згодна з пратаколам апытаньня ў міліцыі, ён выпіў, паводле ягоных паказаньняў, літар піва. У судзе Андрэй Моўчан гэта абверг і сказаў, што піў безалькагольнае піва.
Адразу пасьля выступу адваката, не чакаючы ані хвіліны, судзьдзя абвясьціў рашэньне — 8 базавых велічынь за несанкцыянаваны пікет.
Андрэй Моўчан пасьля суду заявіў, што будзе прысуд абскарджваць. Рашэньне ён назваў запраграмаваным і незаконным. Таксама актывіст паўтарыў, што ягоны выхад у горад са сьцягам быў актам салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам, хоць ён і не праводзіў пэўны пікет з пэўнымі патрабаваньнямі.
«Я, вядома, падтрымаў таго, хто пакутуе за сьцяг. Але словаў ці лёзунгаў я не выкрыкваў», — сказаў Андрэй Моўчан.