Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: ператрусы і канфіскацыя з дапамогай малатка і долата ў польскіх арганізацыях


Будынак, у якім месьцяцца памяшканьні непрызнавага ўладамі Саюзу палякаў
Будынак, у якім месьцяцца памяшканьні непрызнавага ўладамі Саюзу палякаў

У палянійным цэнтры бізнэса і турызма «Kresowia», які падтрымлівае непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў, сканфіскавалі дзевяць кампутараў.

У памяшканьні, якое арэндаваў Андрэй Пачобут, знаходзіліся апошнія нумары газэты «Глос з-над Немна на ўходзтве» і часопіс «Магазын польскі». Іх таксама пагрузілі ў міліцэйскі ўазік. Ператрусы адбыліся ў межах крымінальнай справы заведзенай супраць Андрэя Пачобута

У абед міліцыянты спрабавалі патрапіць у офіс, які арэндаваў Андрэй Пачобут. Дарэчы, у гэтым памяшканьні часта адбываюцца розныя імпрэзы, як Саюза палякаў, так і іншых палітычных і грамадзкіх арганізацый Горадні.

Праўда, не было ключа і міліцыянты да сканчэньня працоўнага дня дзяжурылі побач з офісам. Потым зьявіўся сьледчы Арсені Нікольскі, які вядзе крымінальную справу ўзбуджаную адносна Пачобута. У яго была пастанова на вобшук. У ёй было запісана, што ў памяшканьні можа знаходзіцца літаратура, у якой утрымліваюцца антыдзяржаўныя заклікі.

Прывезьлі работнікаў камунальнай службы, адзін зь якіх з дапамогай малатка і долата ўскрыў дзьверы офіса.

Адначасова некалькі міліцыянтаў зайшлі ў офіс палянійнага цэнтра бізнэса і турызма «Kresowia», які падтрымлівае непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў і там таксама прад’явілі пастанову на вобшук. У гэты час у офісе яшчэ вяліся заняткі польскай мовы для моладзі.

Міліцыянты канфіскавалі дзевяць кампутараў. Падчас ператрусу за дзеяньнямі міліцыянтаў назіраў консул Генэральнага консульства Польшчы ў Горадні Яцэк Доліва, які засьведчыў, што частка маёмасьці, якая знаходзіцца ў офісе належыць Генэральнаму консульству Польшчы ў Горадні.

Журналіста і актывіста Саюзу палякаў Андрэя Пачобута арыштавалі 21 чэрвеня. Супраць яго завялі крымінальную справу паводле крымінальнага артыкула 367, частка 2 — «Паклёп у адносінах да прэзыдэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў СМІ, учынены асобай, якая раней была асуджана за паклёп альбо зьнявагу». Паводле Крымінальнага кодэксу, журналіста могуць пакараць абмежаваньнем волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленьнем волі на такі ж тэрмін. 5 ліпеня 2011 году Ленінскі суд Горадні вынес рашэньне, згодна зь якім Пачобут быў апраўданы паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу (абраза прэзыдэнта Беларусі), але прызнаны вінаватым паводле часткі 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэксу (паклёп на прэзыдэнта).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG