Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіч: Паміраць не зьбіраюся — шмат чаго трэба зрабіць


Мікалай Аўтуховіч напісаў ліст з турмы
Мікалай Аўтуховіч напісаў ліст з турмы

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч даслаў ліст на волю свайму сябру — былому асуджанаму Івацэвіцкай калёніі. Зь ім разам у адным атрадзе ПК № 5 ён утрымліваўся да пераводу «за злосныя парушэньні рэжыму» у Гарадзенскую крытую турму.

З дазволу гэтага чалавека мы публікуем урыўкі зь ліста. Палітзьняволены піша, што разьлічваць на амністыю яму як і большасьці не даводзіцца і дадае:

«Ведаю, што ўсё калі-небудзь заканчваецца, скончыцца і гэта таксама. Усім маім суайчыньнікам прывітаньне! Дзякуй вам усім за падтрымку!»

«У мяне асаблівых навінаў няма. За выключэньнем таго, што тут усё аднастайна. Тут мы ўдваіх. Кожны дзень адно і тое ж. Шмат чытаю і пішу. Так пралятае час, а па вялікім рахунку і жыцьцё. Магу толькі ўявіць сабе, колькі добрых справаў можна было б зрабіць на волі за гэтыя гады. Ад 2005 года. Шчыра кажучы, крыху прыбівае: замкнёная прастора, арганізм падносіцца. А за якія такія справы я тут ніхто адказаць ня можа. Усе будуць паціскаць плячыма і перакладаць віну на іншых, калі прыйдзецца адказваць. І так усё ў жыцьці гэтай няшчаснай краіны. Ніхто ні за што адказваць ня хоча».
Зь ліста Аўтуховіча..


У сваім лісьце Мікалай Аўтуховіч адзначае:

«Паміраць дакладна ў хуткай будучыні не зьбіраюся. Не дачакаецеся! Шмат справаў трэба яшчэ зрабіць»

Згодна з асаблівасьцю утрыманьня ў «крытцы», былы ваўкавыскі прадпрымальнік, воін-аўганец, абмежаваны ў перадачах, спатканьнях з сваякамі, шпацырах на паветры.

Аўтуховіч паўторна асуджаны ў траўні 2010 на 5 гадоў паводле артыкулу аб незаконных дзеяньнях са зброяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG