Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пастаўляе вайсковае абсталяваньне Асаду?


Лукашэнка і Асад сябруюць шмат гадоў, здымак зроблены на сустрэчы 26 ліпеня 2010
Лукашэнка і Асад сябруюць шмат гадоў, здымак зроблены на сустрэчы 26 ліпеня 2010

У інтэрнэтным выданьні NationalJournal зьявіўся артыкул, у якім аўтар, Ёчы Дрызэн, піша аб заклапочанасьці амэрыканскіх афіцыйных асобаў тым, што Беларусь можа пастаўляць рэжыму Башара Асада ў Сырыі вайсковую тэхналёгію.

Канкрэтныя факты паставак не называюцца, але выданьне цытуе аналітыка ў пытаньнях абароны і нацыянальнай бясьпекі, Скота Джонсана, які лічыць, што беларуская дзяржаўная кампанія распрацоўвае «валакніста-аптычныя жыраскопы» для сырыйскіх ракетных сыстэмаў зямля-зямля.

Артыкул аднак адзначае, што канчатковай упэўненасьці ў вайсковай падтрымцы Асада Менскам ні амэрыканскія, ні заходнія афіцыйныя асобы ня маюць.

Адказваючы на пытаньне карэспандэнта Голасу Амэрыкі пра тое, якімі фактамі кіраваліся амэрыканскія палітыкі і экспэрты, прыходзячы да высновы, што беларускія ўлады могуць прадаваць Сырыі гіраскопы, Дрызэн адзначыў:

«Такія высновы спэцыялісты робяць, назіраючы за пастаўкамі грузаў, якія выходзяць зь Беларусі, а таксама за тэхналягічнымі паляпшэньнямі нейкіх канкрэтных сырыйскіх прыладаў. Ведаючы, што дзяржаўныя беларускія і сырыйскія кампаніі супрацоўнічаюць у нейкай галіне, і назіраючы за удасканаленьнем сырыйскай прадукцыі ў сумежных галінах, сьмела можна канстатаваць, што паміж бакамі ідзе абмен высокімі тэхналёгіямі».

Пытаньне аб пастаўках беларускіх узбраеньняў у Сырыю трапіла у прэсу ў пэрыяд абмену вельмі крытычнымі заявамі паміж Вашынгтонам і Масквою. 12 чэрвеня дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан абвінаваціла Маскву ў пастаўках найноўшых ударных верталётаў ў Сырыю. Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў адкінуў гэтыя абвінавачаньні і ў адказ абвінаваціў ЗША ў ваеннай падтрымцы сырыйскіх паўстанцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG