Ці можна сказаць, што беларускі дзяржаўны мэханізм не зьвяртае ўвагу на меркаваньне праваслаўнай царквы ў пэўных істотных пытаньнях?
Ці азначае гэта, што ў адносінах паміж дзяржавай і БПЦ нарастае напружанасьць?
На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг, вернік рэфармацкай царквы Ўладзімер Мацкевіч.
Цыганкоў: Ці можна назваць гэты выпадак асобным нязначным інцыдэнтам? Здаецца, ён свьедчыць пра тое, што дзяржаўны мэханізм працуе так, што не зьвяртае ўвагу на асобныя меркаваньні, пратэсты некаторых групаў, нават калі гэта праваслаўныя вернікі?
Мацкевіч: Так, я думаю, што гэты выпадак (а гэта пакуль не сыстэмная зьява) сьведчыць пра тое, што разбураюцца, дэградуюць сыстэмныя сувязі з дзяржавай. Павінны былі ўзгадніць з праваслаўнай царквой (тое ж пытаньне прымусовай дактыляскапіі) дзеля так званай «сымфоніі», то бок Праваслаўная царква і дзяржава робяць адну справу.
Гэта было ня ўзгоднена, і пазыцыя царквы не была даведзена міліцыі. Гэта дало збой, і тут ужо сама праваслаўная Царква вымушаная была сваё нэгатыўнае стаўленьне да гэтага пазначыць. І такім чынам разбураецца «сымфонія», і ўлада дзяржаўныя і царкоўныя ўжо ня могуць казаць, што яны дуюць у адну дуду. Ёсьць канфлікт, хай сабе і малы, але такая сытуацыя можа прывесьці да істотных канфліктных сытуацыяў.
Цыганкоў: Многімі грамадзянамі становішча праваслаўнай царквы ў беларускай дзяржаве ўспрымаецца як прывілеіванае, як царквы, якая ёсьць прыярытэтам у дзяржаўнай палітыцы. Але ўсё часьцей мы чуем пра несупадзеньні, канфлікты, разыходжаньні ў выказваньнях. Ці можна гэта назваць тэндэнцыяй?
Мацкевіч: Мне здаецца, пакуль ня трэба сьпяшацца з такімі высновамі. Гэта як стасункі кіраўніцтва Беларусі і Расеі. Пры стратэгічнай еднасьці інтарэсаў і падыходаў у невялічкіх пытаньнях ідуць моцныя канфлікты і сваркі. Але ніводная з войнаў — мясных, малочных, нават газавых — не прыводіць да скасаваньня «саюзнай дзяржавы».
Так і з праваслаўнай царквой. Наяўнасьць дробных канфліктаў не дае падставаў лічыць, што праваслаўная царква згубіла прыярытэтнае становішча ў беларускай дзяржаве.