Спадар Лазарэнкаў кажа, што атрымаў з Ленінскага райвыканкаму ліст з патрабаваньнем прадставіць пайменны сьпіс сябраў унівэрсытэцкай суполкі СПБ. Спасылаючыся на рэктара ўнівэрсытэту Мечыслава Часноўскага, чыноўнікі райвыканкаму сьцьвярджаюць, што ў гэтай суполцы няма сябраў у навучальнай установе.
Раней, кажа Валянцін Лазарэнкаў суполка СПБ у Берасьцейскім унівэрсытэце складала больш за сто сябраў. Аднак, кажа прафсаюзны лідар, пасьля перасьледу большасьць сябраў СПБ перайшлі ў афіцыйны прафсаюз. Лазарэнкаў кажа, што «людзі проста баяцца страціць працу».
Ліст з патрабаваньнем прадаставіць сьпіс сябраў — гэта чарговая спроба зьнішчыць суполку ва ўнівэрсытэце, лічыць Валянцін Лазарэнкаў.