Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты ўшанавалі памяць Юркі Моніча


Грамадзкія актывісты аб’яжджаюць мясьціны на тэрыторыі Барысаўскага і Крупскага раёнаў Менскай вобласьці, зьвязаныя з памяцьцю змагара з бальшавікамі Юркі Моніча.

Мерапрыемства прысьвечанае 88-годзьдзю сьмерці легендарнага барацьбіта за незалежную Беларусь.

«У лесе каля вёскі Вялікія Жаберычы на тым месцы, дзе ў 1924 годзе быў забіты Юрка Моніч, усталяваны памятны крыж. Зараз мы ўсклалі да крыжа кветкі, а раней наведалі месца ў Барысаўскім раёне, дзе бальшавікі расстрэльвалі ні ў чым не вінаватых людзей. Гэта нашы мясцовыя Курапаты. Зараз выпраўляемся на радзіму Юркі Моніча», — паведаміў карэспандэнту «Свабоды» праз тэлефон актывіст Андрэй Аляхновіч.

У паездцы бяруць удзел больш за 20 чалавек, сярод іх актывіст руху салідарнасьці «Разам» Аляксандар Макаеў, маці вядомага апазыцыянэра Вячаслава Сіўчыка Галіна Сіўчык, мастак Алесь Пушкін, былы палітвязень Васіль Парфянкоў, якога заўтра, 29 траўня, зноў будуць судзіць у Першамайскім судзе Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG