Пра гэта ён сам паведаміў «Свабодзе»:
«На абходзе мне сказалі, што сёньня мяне выпісваюць. Сказалі, што накіроўваюць мяне ў паліклініку па месцы жыхарства. І там буду наглядацца ў нэўрапатоляга. Лекар прагартаў перада мною гісторыю хваробы. Зафіксаваў некалькі сінякоў. Праўда, ня ўсе, а так збольшага. Адзначыў, што зьбітыя калені і рукі. Акуліст болей не заходзіла», — паведаміў Моўчан «Свабодзе».
Андрэй Моўчан таксама паведаміў, што пасьля вячэрняга тэлефанаваньня зь міліцыі 23 траўня яго больш адтуль не турбавалі.
Актывіст сказаў, што ён ніколькі не шкадуе пра свой учынак:
«Галоўнае, каб гэта прынесла нейкія вынікі. Яшчэ шмат людзей пакутуюць за кратамі. І менавіта ім найперш неабходная падтрымка».
19 траўня Андрэй Моўчан разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг каля ўнівэрсаму «Першамайскі» ва Ўруччы на знак салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі яго і жорстка зьбілі. Паводле папярэдняй высновы лекара, у Андрэя была чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.