Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Полацку рыхтуюцца сустракаць Аляксандра Лукашэнку


Ён мусіць узяць удзел ва ўрачыстасьцях з нагоды 1150-х угодкаў Полацку, прыляцеўшы на верталёце проста на гарадзкі стадыён.

Аляксандра Лукашэнку чакаюць 25 траўня. І ўвесь вечар 24-га рыхтуюцца да гэтай падзеі.

Будынак, дзе адбудзецца ўрачыстае пасяджэньне, ахоўвае міліцэйскі патруль.



Міліцыянты ахоўваюць і гарадзкі стадыён, куды мусіць прызямліцца верталёт — за браму нікога не прапускаюць.



Ужо вывешаны прывітальны лёзунг.



Бліжэйшыя будынкі дафарбоўваюць і дамываюць пад наглядам мясцовых чыноўнікаў.



Работніцы камунальнай гаспадркі скардзяцца: іх заабавязалі дзяжурыць усю ноч — падбіраць паперкі ля стадыёну ды пільнаваць, каб ня скралі кветкі са зробленай напярэдадні клюмбы.



У горадзе дзяжураць узмоцненыя сілы міліцыі і АМОНу — «людзей у форме» можна сустрэць на кожным кроку.



На плошчы Свабоды абсталявана сцэна, там ідзе рэпетыцыя канцэрту з удзелам дзіцячых калектываў. Дзеці трапяць дахаты толькі позна ноччу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG