Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістаў Лебедзеву і Любенчука выпусьцілі зь міліцыі

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Журналістаў Любоў Лебедзеву і Алеся Любенчука адпусьцілі зь міліцыі Кастрычніцкага раёну.


Алеся Любенчука міліцыянты трымалі да 13.20.

Пасьля гэтага ён патэлефанаваў калегам і паведаміў, што зь яго ўзялі тлумачэньні, але «паабяцалі», што гісторыя будзе мець працяг.

Асобы затрыманых і род іх заняткаў былі міліцыянтам загадзя вядомыя, — кажуць журналісты, паведамляе БАЖ.

Паводле папядніх зьвестак, Любянчука вінавацяць у супрацы з «Белсатам».

Пра гэта паведамляе Беларуская асацыя журналістаў. http://baj.by/be/node/12341

Здымачную групу «Белсату» затрымалі ў першай палове дня 23 траўня.

У Менску каля ДК «Чыгуначнікаў» журналісты бралі інтэрвію ў дырэктара грамадзкай ініцыятывы «Плятформа» Андрэя Бандарэнка.

Супрацоўнікі міліцыі не прадставіліся. У службовую форму быў апрануты толькі адзін зь іх.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG