У беларускіх архівах захоўваецца 13 мільёнаў спраў. Яшчэ 6 мільёнаў спраў чакаюць прыёму і афармленьня. Абсалютная іх бальшыня знаходзіцца ў адкрытым доступе. На пытаньне Радыё Свабода пра доступ да матэрыялаў па палітычных рэпрэсіях дырэктар Дэпартамэнту па архівах і справаводзтве Міністэрства юстыцыі Ўладзімер Адамушка адрэагаваў эмацыйна — маўляў, такія пытаньні ён чуе толькі на прэсавых канфэрэнцыях:
«Ідзіце ў архівы! Дакумэнты ў нас на адкрытым захоўваньні! Перапіска ЦК кампартыі па гэтых пытаньнях. Прыйдзіце ў архіў, і мы дадзім усе гэтыя дакумэнты, што за праблема! Справы крымінальныя на сёньняшні дзень знаходзяцца ў архівах КДБ, у іх ня скончыўся тэрмін — у нас паводле заканадаўства 75-гадовы тэрмін з дня стварэньня гэтых дакумэнтаў у справаводзтве. Калі там захоўваецца нейкая таямніца, гэты тэрмін можа быць падоўжаны. А ўсе іншыя дакумэнты, якія тычацца грамадзка-палітычнага жыцьця 20–30-х гадоў, адкрытыя. На жаль, не ідзе журналіст альбо гісторык у архіў, а крычыць на эмоцыях».
Гісторык Ігар Кузьняцоў абвяргае словы спадара Адамушкі і сьцьвярджае, што з 1996 году ніводнага навукоўца ці журналіста не дапускалі ў архіў КДБ:
«Чаму мяне не пусьцілі ні разу ў архіў КДБ і сказалі, што ніколі я туды ня траплю? Таму што адна справа, калі чалавек хоча даведацца пра нейкую канкрэтную пэрсаналію, і яму даюць выбарачна нейкую справу. А іншая справа, калі мяне цікавяць ня проста пэрсаналіі, а цікавіць, на падставе якіх дакумэнтаў гэта адбывалася, дзе знаходзяцца месцы масавых расстрэлаў і пахаваньняў, хто ў гэтым удзельнічаў. Вось гэтая інфармацыя цалкам закрытая».
Спадар Адамушка, які калісьці ўзначальваў навукова-дасьледчы цэнтар у справах рэпрэсаваных грамадзянаў і які таксама вывучаў і катынскую трагедыю, сьцьвярджае, што беларускага сьпісу ахвяраў Катыні няма:
«Мы займаліся вельмі актыўна гэтай праблемай. Беларускага сьпісу няма ў прыродзе. І, магчыма, быць ня можа. Таму што тыя афіцэры і падафіцэры, якія праходзілі па тэрыторыі Беларусі, і чые прозьвішчы ўвекавечаныя ў Катыні, яны праходзілі як бы транзытам па тэрыторыі Беларусі, у іх былі толькі кароткія прыпынкі, калі яны праходзілі па этапе — Баранавічы, Беразьвечча, Ворша. Таму гаварыць сёньня пра той сьпіс, пра які нам заяўляе польскі бок (і польскі бок пра гэта ведае, мы і з польскімі архівістамі дзяліліся), не выпадае».
Гісторык Ігар Кузьняцоў распавёў, што ў дакладной запісцы старшыні КДБ Шалепіна на імя Хрушчова ў 1959 годзе было пазначана, што 7305 польскіх ваеннапалонных былі расстраляныя ў лягерах і турмах Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. 5 траўня 1994 году Ўкраіна перадала Польшчы пайменны сьпіс з 3435 зьняволеных, якія былі расстраляныя ў Хэрсоне, Харкаве, Львове. Таму, сьцьвярджае Ігар Кузьняцоў, —
«Аналягічны сьпіс павінен быць у Беларусі. У беларускім сьпісе павінна быць 3870 прозьвішчаў. Таму пытаньне пра наяўнасьць сьпісу наагул не павінна абмяркоўвацца. Можна толькі казаць пра тое, што гэты сьпіс быў у якімсьці годзе зьнішчаны, што гэты сьпіс быў перададзены з КДБ Беларусі, дапусьцім, у Маскву. Іншых варыянтаў ня можа быць».