Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: У нас абсалютна ідэнтычныя погляды

абноўлена

Архіўнае фотак
Архіўнае фотак

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў пра супадзеньне пазыцыяў Беларусі і Казахстану ў пытаньнях разьвіцьця інтэграцыйных працэсаў, у тым ліку адносна функцыянаваньня Адзінай эканамічнай прасторы.

14.00 Беларусь запрашае Казахстан удзельнічаць у прыватызацыі сваіх прадпрыемстваў

«Спадзяемся, што казахстанскі капітал будзе ўдзельнічаць у працэсах прыватызацыі ў нашай краіне», — заявіў Аляксандар Лукашэнка ў панядзелак у Менску падчас перамоваў з прэзыдэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым.

У сваю чаргу, Назарбаеў сказаў, што «мы маем намер сур’ёзна вывучыць і ў далейшым прыняць удзел у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў, якія ўяўляюць для нас цікавасьць».

«Што тычыцца АЭП, у нас тут абсалютна ідэнтычныя погляды», — заявіў Лукашэнка 14 траўня ў Менску, сустракаючыся з прэзыдэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым, які прыбыў у Менск з афіцыйным візытам, перадае Інтэрфакс.

«Недалёкі той час, калі выказаная вамі паўтара дзясятка гадоў таму ідэя аб стварэньні Эўразійскага саюзу ня толькі набудзе контуры, але і напоўніцца канкрэтным зьместам. У нас няма нявырашаных палітычных праблемаў, гэтак жа мы дзейнічаем і ў эканамічным рэчышчы», — адзначыў Лукашэнка.

Лукашэнка падзякаваў Назарбаеву, што той «цьвёрда вытрымлівае сваё слова, мы сустракаемся ў Астане і Менску, каб кантраляваць прынятыя раней рашэньні».

Паводле Лукашэнкі, гэта дазволіла дзьвюм краінам ужо наблізіцца да таваразвароту ў $1 млрд. «Гэта трэцяе месца ў гандлі Беларусі, пасьля Расеі і Ўкраіны. Калі б Казахстан быў побач, як Украіна, напрыклад, то таваразварот быў бы значна большы», — заявіў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка адзначыў, што падчас гэтага візыту ён сустракаецца з Назарбаевым ужо ня першы раз: «Мы мелі магчымасьць абмеркаваць вельмі шмат пытаньняў, і я ўдзячны вам за тое, што вы прыехалі паглядзець Белавескую пушчу — гэты ўнікальны аб’ект».

У мінулыя выходныя кіраўнікі Беларусі і Казахстану нефармальна размаўлялі ў Белавескай пушчы.

Нурсултан Назарбаеў заявіў, што ён «захоплены тым, што выходныя правялі разам»: «Я ўпершыню наведаў выдатны куток нашай плянэты. Беларусь для нас — стратэгічны партнэр, блізкі сябра і саюзьнік. У нас вялікія чаканьні ад Мытнага саюзу, АЭП, што яшчэ больш збліжае нашы краіны. Бліжэйшых саюзнікаў, чым Расея, Беларусь і Казахстан, на постсавецкай прасторы няма».

Назарбаеў выказаў упэўненасьць у тым, што цяперашні візыт у Беларусь «падыме нашы адносіны на новую вышыню».

Кіраўнікі Беларусі і Казахстану паведамілі, што пасьля перамоваў у Менску накіруюцца ў Маскву, дзе 15 мая пройдзе саміт АДКБ і нефармальная сустрэча лідэраў кіраўнікоў дзяржаў СНД.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG