Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрыева і Пашкевіча судзяць за мітынг супраць кітайскага тэхнапарку


 Міхась Пашкевіч, Андрэй Дзьмітрыеў
Міхась Пашкевіч, Андрэй Дзьмітрыеў

7 траўня ў Смалявічах на 17.00 заплянаваны суд супраць аднаго з кіраўнікоў кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзьмітрыева й актывіста «ГП» Міхаіла Пашкевіча.

Іх вінавацяць у тым, што яны парушылі правілы правядзеньня масавых мерапрыемстваў, калі зладзілі мітынг пратэсту.

Максымальнае пакараньне: да 3 мільёнаў рублёў штрафу альбо адміністрацыйны арышт.

Сход дачнікаў і жыхароў Смалявіцкага раёну адбыўся 10 сакавіка. У ім удзельнічала каля 300 чалавек.

Першапачаткова міліцыянты не знайшла парушэньня закону. Смалявіцкія міліцыянты склалі рапарт, што справа спыненая. Аднак пазьней яе аднавілі.

Прычынай для мітынгу пратэсту сталі пляны беларускіх уладаў і кітайскіх інвэстараў збудаваць да 2025 году індустрыяльны тэхнапарк на тэрыторыі ў 80 квадратных кілямэтраў. Прыблізны кошт інвэстыцыйнага праекту — 30 мільярдаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG