Літоўскі бок абяцаў ліквідаваць чэргі на ўезд у сваю краіну, пры якіх машыны напрыканцы красавіка стаялі ля мяжы ад 6 да 9 гадзінаў, да 2-га (максымум да 3-га) траўня. Зь легкавікамі крытычную сітуацыю ўдалося выправіць. Статыстыка паказвае, што цяпер у чарзе ня больш як некалькі дзесяткаў легкавых аўтамабіляў.
Прэсавы аташэ Мытнага дэпартамэнту Літвы Гінтара Віткаўскайце кажа, што ў Вільні цяпер вельмі шмат прыезджых зь Беларусі. Яна тлумачыць, як літоўцы выпраўлялі сытуацыю:
«На мяжы працуюць мабільныя групы, больш афіцэраў выходзяць на зьмену. У нас былі пэўныя праблемы з кампутарнай сыстэмай візаў. Але яе выправілі ў панядзелак. І цяпер вялікіх праблемаў няма».
Складанай пакуль застаецца сытуацыя з грузавымі аўтамабілямі. На кожным з чатырох пунктах перасячэньня мяжы чакаюць ад 320 да 220 грузавікоў. Літоўскія мытнікі заўважылі: сярод машын, якія едуць зь Беларусі ў Літву, шмат пустых грузавікоў з польскімі нумарамі. Гэта зьвязана з рознымі коштамі паліва ў розных краінах — адзначае Гінтара Віткаўскайце:
«Яны едуць з Польшчы на Беларусь праз польска-беларускую мяжу. У вас купляюць паліва. А вяртаюцца дамоў ужо празь Літву. І такіх шмат. Справа ў тым, што ў Польшчу можна везьці толькі палову бака. А ў Літву — поўны стандартны бак. Цяпер усе лічаць грошы».
Літоўскія мытнікі ўсё ж спадзяюцца, што ад сярэдзіны сёньняшняга дня ніводзін грузавы аўтамабіль ня будзе стаяць у чарзе больш за 4 гадзіны.
Ці могуць у гэтай сытуацыі беларускія мытнікі і памежнікі неяк дапамагчы сваім літоўскім калегам? — цікаўлюся ў кіраўніка прэсавай службы Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандра Цішчанкі:
«Звычайна немагчыма з аднаго боку мяжы ўзмацняць працу, калі з другога — не ўзмацняюць. Напрыклад, мы можам афармляць машыны, але ня можам іх выпусьціць. Таму што спачатку павінны атрымаць дабро на ўезд з боку Літвы. Калі б яны прымалі транспарт хутчэй, дык і мы выпускалі б яго хутчэй. Тут сытуацыя такая, двухбаковая. Таму і трэба дамаўляцца. Напрыклад, павялічваць зьмены альбо скарачаць альгарытм праверак. Але тое, што працэс пайшоў, гэта добра».
На дзяржаўнай мяжы Беларусі зь іншымі краінамі-суседзямі, якія ўваходзяць у Эўразьвяз, сытуацыя наступная. На мяжы з Польшчай — на трох пераходах чэргаў наагул няма, яшчэ на трох — стаяць па сотні грузавых аўто; на мяжы з Латвіяй, дзе з-за рамонту не працуе адзін пераход, — 150 грузавікоў.