Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Сімбіроў на Акрэсьціна абвясьціў галадоўку


Ігар Сімбіроў
Ігар Сімбіроў
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», музыка з Асіповічаў Ігар Сімбіроў у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, што ў Менску на вуліцы Акрэсьціна 26, абвясьціў галадоўку.

Пра гэта паведаміў «Свабодзе» адзін з вызваленых сядзельцаў камэры, дзе ўтрымліваюць актывіста. Паводле вызваленага, Сімбіроў думае, што паплечнікі й праваабаронцы ня ведаюць пра яго арышт. Таму трымаць галадоўку ён зьбіраецца да той пары, пакуль не атрымае вестак з волі.

Ігара Сімбірова затрымалі на Менскім чыгуначным вакзале 26 красавіка, калі ён прыехаў з Асіповічаў на «Чарнобыльскі шлях». Праз тэлефон ён паведаміў, што пры затрыманьні яго зьбілі. Міліцыянты склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Сімбірова зьвінавацілі ў дробным хуліганстве й непадпарадкаваньні міліцыі. Судзьдзя Кастрычніцкага суда Менска Натальля Пратасавіцкая асудзіла актывіста на дзесяць сутак арышту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG