Вось што зь яе слоў паведаміла «Свабодзе» жонка вязьня Алена Каваленка.
«Кажа, што ён схуднелы, бледны. Відаць, дае сябе знаць недахоп гемаглябіну ў крыві. Пра здароўе кажа, што скардзіўся на болі ў падрабрыньні. Магчыма, гэта падстраўнікавая залоза кепска працуе, бо пашкоджана. Праца страўніка гэтак да канца і не аднавілася. І з ныркамі пачаліся праблемы пасьля таго, як на „Віцьбе-3“ яму ўлівалі гэтыя растворы, трымалі прывязаным да ложка і не пускалі ў прыбіральню. Увогуле пра калёнію „Віцьба-3“ Сяргей сказаў, што там рабілася ўсё, каб яго забіць. Паўтарыў, што ягоныя спробы рэзаць вены лямпачкай былі зьвязаныя з тымі катаваньнямі ды з тым, што да яго спрабавалі падсадзіць вязьняў зь нізкім статусам.
Яшчэ там узьнікла такая праблема, што ўжо не бяруць сокі і вярнулі частку харчоў, якія раней узялі для яго. Ня ўсё, што яму патрэбна для паўнавартаснага выхаду з галадоўкі, зараз туды прапускаюць. Гэта нас вельмі непрыемна ўразіла. Як і тое, што шмат лекаў і вітамінаў, якія мы перадавалі яму для падтрыманьня пячонкі, страўніка ды іншых органаў, яму не даюць. Сваячка з мэдычнай адукацыяй, дык яна падрабязна пра гэта распытала і высьветліла, што амаль нічога яму з нашых лекаў не прапануюць. Увогуле яна зрабіла выснову, што фактычна Сяргей выходзіць з галадоўкі бескантрольна, бо дасьледаваньняў стану ўнутраных органаў яму не праводзяць. Цягам сутак за ім проста назіраюць праз шкло два чалавекі, мужчына і жанчына».
Паводле зьвестак ад ахоўнікаў 30-га аддзяленьня «Навінак», дзе трымаюць Сяргея Каваленку, ён там можа прабыць да 10 траўня. У якую калёнію потым накіруюць вязьня, калі прызнаюць псыхічна здаровым, невядома.
Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка пакараны зьняволеньнем у 2 гады і месяц за парушэньне адбыцьця хатняй «хіміі», якую атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску ў 2010 годзе. Пратэстуючы супроць прысуду, актывіст трымаў галадоўку са сьнежня 2011 году да пачатку красавіка зь перапынкам на 20 дзён у студзені-лютым. Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Сяргея Каваленку палітвязьнем і дамагаюцца ягонага вызваленьня.